Спорт11

Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе ў Рыа на сёння, 9 жніўня

9 жніўня Беларусь будзе прадстаўленая ў сямі відах спорту. Сёння выступаюць Уладзімір Самсонаў, Кацярына Карстэн, жаночая зборная Беларусі па баскетболе і не толькі.

Зорачкай (*) адзначаныя спаборніцтвы, якія па беларускім часе пачнуцца ў ноч на наступныя суткі.

Баскетбол

21.30 — Жанчыны. Група «А». Бразілія — Беларусь

Зборнай Беларусі неабходна абыграць бразільянак — трэцяе паражэнне запар вельмі затуманіць беларускія перспектывы на выхад у плэй-оф.

Група «А»: Аўстралія — 4 ачкі (2 гульні), Японія — 4 (2), Францыя — 4 (2), Беларусь — 2 (2), Турцыя — 2 (2), Бразілія — 2 (2).

Веславанне акадэмічнае

14.30 — Мужчыны. Адзіночка. 1/4 фіналу

18.00 — Мужчыны. Чацвёрка распашная. Суцяшальны заезд

15.10 — Жанчыны. Адзіночка. 1/4 фіналу

16.10 — Двойка парная. 1/2 фіналу

17.10 — Двойка распашная. Суцяшальны заезд

Станіслаў Шчарбачэня (адзіночка) выйдзе на ваду ў другім чвэрцьфінальным заплыве, які стартуе ў 14.40 па беларускім часе. Пропуск у паўфінал атрымаюць тры найлепшыя спартсмены з шасці якія стартуюць.

Кацярына Карстэн (адзіночка) трапіла ў чацвёрты чвэрцьфінальны заезд, які стартуе ў 15.40 па беларускім часе. Задача тая ж, што і ў Шчарбачэні: фінішаваць у тройцы найлепшых.

Юлія Бічык і Таццяна Кухта (двойка парная) у першым паўфінале дня паспрабуюць фінішаваць ў тройцы, што дазволіць ім аформіць пуцёўку ў фінал.

Беларуская чацвёрка распашная (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап) (час у кваліфікацыі — 6.02,93) будзе змагацца за права выступіць у паўфінале з квартэтамі з Расіі (6.03,89), ПАР (6.01,64) і Румыніі (6.02,56). У паўфінал пройдуць тры каманды з чатырох.

Беларуская двойка распашная (Іна Нікуліна і Алена Фурман) пазмагаецца за выхад у паўфінал у суцяшальным заездзе (пачатак — у 17.10 па беларускім часе), дзе беларускам будуць супрацьстаяць пяць экіпажаў — італьянскі, румынскі, канадскі, італьянскі і галандскі. Прычым усе яны паказалі ў кваліфікацыі час лепшы, чым беларускі. Падчас нашага дуэта ў кваліфікацыі — 7.35,23.

Парусны спорт

19.15, 20.15, 21.15 — Мужчыны. «RS: X»

19.05, 20.30 — Жанчыны. «Лазер Радыял»

Мікіта Цыркун («RS:X») правядзе яшчэ тры гонкі на папярэдняй стадыі. У першы дзень 19-гадовы беларус фінішаваў 23-м (+2.21), 27-м (+4.37) і 25-м (+3.24). Разам — 75 ачкоў, што адпавядае 25 месцы ў прамежкавай табліцы. Пасля 12 гонак сярод 36 спартсменаў вызначацца 10 удзельнікаў фіналу, у якім і пойдзе барацьба за медалі.

Таццяна Драздоўская («Лазер Радыял») паўдзельнічае яшчэ ў двух папярэдніх заплывах. У першы дзень беларуска правяла дзве гонкі, у якіх заняла 23-е і 11-е месца. Разам — 34, што адпавядае 14-му месцу ў прамежкавай табліцы. Пасля 10 гонак вызначацца 10 лепшых спартсменак, якія і разыграюць медалі ў фінальным заплыве.

Плаванне

19.00 — Мужчыны. 100 м вольны стыль. Папярэднія заплывы

4.00* — 1/2 фіналу

Шанцаў на выхад у паўфінал у Яўгена Цуркіна (100 м вольны стыль), шчыра кажучы, мала, паколькі дадзены від праграмы з'яўляецца няпрофільным для гамельчука, які робіць асноўны ўпор на стометроўцы батэрфляем.

Стральба з лука

15.00, 21.00 — Мужчыны. Індывідуальнае першынство. 1/32 фіналу

15.52, 21.52 — 1/16 фіналу

У 1/32 фіналу ў 16.18 беларус Антон Прылепаў сустрэнецца з чылійцам Рыкарда Сота. Шанцы паўднёваамерыканцаў выглядаюць лепей. У кваліфікацыі беларус заняў 52-е месца (643 ачкі), а чыліец — 13-е (675 ачкоў).

Стральба кулявая

15.00, 18.00 — Жанчыны. Малакаліберны пісталет. 25 м. Кваліфікацыя

21.30 — Фінал

Вікторыя Чайка завершыць выступленні на гэтай Алімпіядзе. Шанцы на фінал у беларускі прывідныя.

Тэніс настольны

22.00 — Мужчыны. Адзіночны разрад. 1/4 фіналу

У 1/4 фіналу Уладзімір Самсонаў сустрэнецца з прадстаўніком Германіі Дзмітрыем Аўчаровым (3), які з'яўляецца аднаклубнікам Самсонава.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць