Грамадства3838

Праваабаронцы прызналі Кондруся палітвязнем: тэрмін даўніны па хуліганстве сышоў, а масавых беспарадкаў не было

Уладзімір Кондрусь. Фота ПЦ «Вясна».

Заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці аб прызнанні крымінальнага пераследу Уладзіміра Кондруся палітычна матываваным і прызнанні яго палітычным зняволеным

Мінск, 10.08.2016 г.

Як стала вядома праваабаронцам, 14 чэрвеня 2016 г. быў змешчаны пад варту ў СІЗА МУС № 1 жыхар п. Рудзенск Уладзімір Кондрусь. Паводле падцверджанай Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь інфармацыі, ён абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).

Дадзеная крымінальная справа ўзбуджана ў межах справы па падзеях 19 снежня 2010 г. у Мінску, калі ў выніку непрапарцыйна жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі пратэсту на пл. Незалежнасці сотні чалавек былі затрыманы і падвергнуты адміністрацыйным арыштам і крымінальнаму пераследу, сярод збітых і затрыманых апынуліся і сямёра кандыдатаў, што бралі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 г. У выніку 44 удзельнікі тых падзей былі асуджаныя да розных відаў пакарання, у тым ліку і пазбаўлення волі. На сённешні дзень усе асуджаныя па гэтай справе альбо цалкам адбылі вынесеныя пакаранні, альбо былі датэрмінова вызвалены з месцаў пазбаўлення волі ў выніку памілавання.

Ацэнка тых падзей з боку беларускіх праваабарончых арганізацый была адназначная: дэманстрацыя 19 снежня 2010 г. у г. Мінску насіла мірны характар і з’яўлялася рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў.

Здзяйсненне некаторымі грамадзянамі дзеянняў, якія насілі супрацьпраўны характар, павінны былі сваечасова спыняцца праваахоўнымі органамі і ў любым выпадку не маглі быць кваліфікаваны як масавыя беспарадкі, і тым больш не маглі з’яўляцца нагодай для выкарыстання гвалту ў дачыненні да астатніх мірных дэманстрантаў, а таксама далейшай эскалацыі рэпрэсій у дачыненні да палітычных апанентаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і незалежных СМІ. Усе асуджаныя па арт. 293 Крымінальнага кодэксу былі прызнаныя беларускімі праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю палітычнымі зняволенымі. Новых падстаў для зменаў у ацэнках тых падзей з нашага боку не з’явілася.

Патрабаванне аб неадкладным вызваленні ўсіх зняволеных у дзень і пасля выбараў было адлюстравана і ў Рэзалюцыі Еўрапарламенту адносна сітуацыі ў Беларусі ад 21.01.2011 г., Рэзалюцыі ПАСЕ ад 27.01.2011 г.

Менавіта вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку і асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года, стала сур’ёзным крокам наперад у дачыненнях Беларусі з ЕС і ЗША, прывяло да замарожвання, а потым і поўнага зняцця накладзеных пасля падзей 19 снежня санкцый.

На нашую думку, змяшчэнне пад варту Уладзіміра Кондруся па абвінавачванні па арт. 293 КК па падзеях 19 снежня 2010 г. з’яўляецца адным з рэпрэсіўных дзеянняў уладаў, якія мусілі застацца ў мінулым.

Сам факт крымінальнага пераследу па дагэтуль не спыненай справе па падзеях 19 снежня 2010 г. стварае небяспеку арыштаў іншых удзельнікаў тых падзей, якія могуць дагэтуль знаходзіцца ў вышуку.

Мы яшчэ раз падцвярджаем сваю пазіцыю, якая заключаецца ў тым, што дзеянні У. Кондруся не могуць быць кваліфікаваныя па арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь, а тэрмін даўніны па іншых артыкулах КК, па якіх яны маглі б быць кваліфікаваны, сыйшоў.

У сувязі з гэтым мы заяўляем, што расцэньваем крымінальны пераслед Уладзіміра Кондруся як палітычна матываваны, а самога У. Кондруся лічым палітычным зняволеным.

Патрабуем ад уладаў Беларусі:

– спыніць крымінальны пераслед па арт. 293 КК у дачыненні да Уладзіміра Кондруся і неадкладна вызваліць яго з-пад варты;

 – цалкам спыніць вытворчасць па крымінальнай справе па падзеях 19 снежня 2010 г., стварыўшы ўмовы для шырокай амністыі для ўсіх удзельнікаў тых падзей, у тым ліку для тых, хто дагэтуль вымушаны знаходзіцца за мяжой з-за магчымай пагрозы крымінальнага пераследу;

– прыняць рэальныя захады да рэабілітацыі раней асуджаных палітвязняў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»

ПУ «Цэнтр прававой трансфармацыі»

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць»

Каментары38

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць