Улада33

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя філосаф Уладзімір Падгол і актывіст Аляксандр Талстыка

Кандыдат філасофскіх навук, вылучэнец ад Партыі БНФ Уладзімір Падгол зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты. Такое рашэнне прынятае 10 жніўня на пасяджэнні камісіі Старавіленскай выбарчай акругі № 105 у Мінску.

Напярэдадні Падголу было адмоўлена ў рэгістрацыі, бо ў камісіі заявілі, што ён не пазначыў у дэкларацыі 20 акцый ААТ «Нафтан», якія нібыта яму належаць. Паводле слоў філосафа, такія акцыі яму ніколі не належалі, і ў той жа дзень ён у сувязі з інцыдэнтам накіраваў лісты генпракурору Аляксандру Канюку і старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, у якіх сярод іншага запатрабаваў адстаўкі апошняй.

«Сёння прайшло пасяджэнне камісіі, прысвечанае Падголу, на якім я адмовіўся ад статусу «алігарха». Яны доўга раіліся, а потым аднагалосна прынялі рашэнне зарэгістраваць мяне кандыдатам, бо падстаў для адмовы ў іх не было», — заявіў Падгол.

Паводле слоў філосафа, пасля яго званка на «Нафтан» з просьбай аб тлумачэннях члены камісіі прызналі памылку, заявіўшы, што палічылі прыналежнымі яму акцыі яго няпоўнага цёзкі. «Яны казалі: «Гэта ж не мы, мы засумняваліся і сталі ўдакладняць, а спецслужбы пра акцыі паведамілі». Нават пайшлі па шляху пошуку двайнікоў, каб мяне не рэгістраваць», — лічыць кандыдат у дэпутаты.

Таксама зарэгістраваны актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Талстыка, які ў перыяд збору подпісаў разам з Падголам арганізаваў у сталіцы некалькі пікетаў, дзе выкарыстоўваўся незвычайны рэквізіт, напрыклад, фота Ярмошынай у клетцы або дзяржаўная сімволіка ЗША, і праходзілі перформансы.

«Талстыка таксама зарэгістраваны, прычым унікальна. У яго ў артыкуле даходаў пазначаны выйгрышы ў латарэі», — сказаў Падгол.

Каментары3

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць