Грамадства1818

Расійскія чарнасоценцы запусцілі сайт 1863x.net

Гэтым летам пачаў набіраць абароты яшчэ адзін расійскі сайт, накіраваны на Беларусь. Адметны ён найперш сваёй назвай — 1863x.net.

Гэта адказ расійскіх шавіністаў на папулярны рэсурс 1863x.com, які вёў Эдуард Пальчыс, ён жа «Джон Сільвер». Назвы ў сайтаў аднолькавыя, розныя толькі дамены. Гэткім чынам спрабуюць заблытаць чытача, які сайт чытаць.

Адметна, што адным з актыўных аўтараў, магчыма, што і стваральнікам (яны не пазначаныя) з’яўляецца расійскі публіцыст беларускага паходжання Кірыл Авяр’янаў-Мінскі.

Менавіта ён у красавіку сёлета першым напісаў падрабязнасці крымінальнай справы «Джона Сільвера», выклаў яго здымкі, а таксама назваў сапраўднае імя.

З храналогіі вынікае, што чарнасоценскі сайт 1863x.net быў створаны літаральна на наступны дзень пасля агучання імя Эдуарда Пальчыса. Як казаў у такіх выпадках класік расійскай прапаганды Дзмітрый Кісялёў: «Супадзенне?»

Кірыл Авяр’янаў-Мінскі вядомы сваімі артыкулам на сайце «Спутнік і пагром», дзе сцвярджае, што не існуе ніякіх беларусаў, ён адмаўляе ў праве існавання беларускай дзяржаўнасці. Авяр’янаў-Мінскі лічыць нацыяналістамі як беларускія ўлады на чале з Лукашэнкам, гэтак і апазіцыю.

У шапцы сайта 1863x.net змешчаныя партрэты Мураўёва-вешальніка, а таксама пісьменніка Усевалада Крастоўскага.

Сайт ставіць на мэту барацьбу з беларускай дзяржаўнасцю, мовай, ачарненне нацыянальных герояў — Коласа, Купалы, Каліноўскага, Багушэвіча і іншых.

Затое ў выключна пазітыўным святле прадстаўленыя такія асобы, як Мураўёў-вешальнік, адзін з ідэолагаў заходнерусізму Каяловіч, імператар Аляксандр ІІ.

Сайт similarweb.com падае статыстыку па 1863x.net, што цягам ліпеня ён меў 7,5 тысячы наведвальнікаў, кожны з якіх праводзіў на сайце 1,45 хвіліны, а таксама адкрываў 2,8 артыкулы.

Аднак найбольш цікава, адкуль жа ідзе трафік на сайт. Дык вось 78,09% трафіка з… ЗША. Няўжо людзям з Індыяны і Алабамы так цікава чытаць на рускай мове пра Каяловіча і Мураўёва? Найхутчэй, маем справу са звычайнай накруткай наведвальнасці.

Чарнасоценскі сайт 1863x.net мае на мэце ўнясенне блытаніны з назвамі з патрыятычным рэсурсам «Джона Сільвера». Не паддавайцеся на такія правакацыі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3523

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА7

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна15

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну15

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3523

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць