Спорт11

У зборную Беларусі па спартовай гімнастыцы больш не будуць запрашаць амерыканак

«Я ў шоку. Беларуская гімнастыка пасля гэтай Алімпіяды для мяне загінула. Проста не ведаю, што вам сказаць», — эмацыйна падсумоўвае вынікі гульняў у Рыа Святлана Баітава, наша алімпійская чэмпіёнка 1988 года.

На Алімпіядзе за Беларусь выступіла амерыканская гімнастка Кайлі Дзіксан. І заняла перадапошняе месца ў кваліфікацыі. Свае ж спартсменкі на гульні не паехалі, ды і адпраўляць не было каго. Хоць у свой час у гонар нашых гімнастак называлі цэлыя элементы. Вольгу Корбут, Святлану Багінскую і Нэлі Кім ведалі па ўсім свеце, іх лічылі іконамі стылю і тэхнікі. Але ў канцы 90-х беларуская спартовая гімнастыка, як жаночая, так і мужчынская, пачала падаць у прорву. Гульні ў Рыа сталі, як кажуць, апошняй кропляй. У зборнай пачаліся рэвалюцыйныя змены.

Па-першае, прынятае рашэнне, што амерыканкі больш не будуць прыцягвацца ў склад зборнай.

«Запрашаць іх — гэта было рашэнне не трэнераў. Рашэнне прынялі вышэй», — наўпрост выказваецца Еўрарадыё крыніца ў нацыянальнай камандзе па спартыўнай гімнастыцы.

Прызначаны і новы галоўны трэнер. Гаворка пра заслужанага трэнера СССР Алега Астапенку. Ён рыхтаваў алімпійскіх чэмпіёнак ва Украіне і чэмпіёнак свету ў Бразіліі. Спадзяюцца, што дапаможа і беларускам. У нацыянальнай камандзе выказваюцца, што пачынаюць усё з чыстага аркуша.

Правал, які здарыўся ў беларускай гімнастыцы, звязваюць у першую чаргу з ад’ездам за мяжу многіх топавых трэнераў, якія паспяхова працуюць з нацыянальнымі зборнымі іншых краін. Беларуская асацыяцыя гімнастыкі вядзе перамовы пра вяртанне некаторых спецыялістаў на радзіму. Адным з першых у Беларусь можа прыехаць Анатоль Варанцоў, які ў апошнія гады працаваў са зборнай Францыі.

Тым не менш, у нацыянальнай камандзе падказваюць, што наша спартовая гімнастыка хоць і не дапамагла сама сабе, але ўмацавала іншыя віды спорту:

«Наш спорт даў моцных спартсменаў іншым відам. Той жа батутыст Ганчароў, які ўзяў золата на Алімпіядзе, пачынаў са спартовай гімнастыкі. Лёгкаатлетка, якая выступіць на Алімпіядзе у скачках з шастом — таксама майстар спорту па спартовай гімнастыцы (у гэтай дысцыпліне Беларусь прадставіць Ірына Якалцэвіч).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць