Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Расея спакваля прыпірае да сьценкі

У дачыненьнях Менску з Масквой неўпрыкмет высьпявае напружанасьць. Беларускае кіраўніцтва рыхтуецца да бою за танны газ. Расейскі ж бок вылучае свае ўмовы. Піша ў блогу Аляксандар Класкоўскі.

У дачыненьнях Менску з Масквой неўпрыкмет высьпявае напружанасьць. Беларускае кіраўніцтва рыхтуецца да бою за танны газ. Расейскі ж бок вылучае свае ўмовы.

Дыспазыцыя такая. Наш урад закладае ў бюджэт-2009 газ па 140 даляраў. Пра гэта ў аўторак паведаміў Лукашэнку Сідорскі. Матывацыя: "Расея перанесла пераход на роўнадаходныя з экспартнымі цэны на газ унутры краіны на больш позьні тэрмін". Таму, маўляў, і нам найхутчэй што пашэнціць атрымаць блакітнае паліва са зьніжкай.

Масква ж прытрымліваецца іншай лёгікі. На даклад Сідорскага свайму шэфу яна адрэагавала загалоўкам на сайце "Известий" (выданьне зараз належыць "Газпрому"): "Беларусь адмаўляецца плаціць за расейскі газ напоўніцу". У публікацыі нагадана: згодна з чатырохгадовым кантрактам цана газу для Беларусі ў 2008, 2009 и 2010 годах мусіць скласьці адпаведна 67, 80 и 90% ад эўрапейскай (мінус транспартныя выдаткі і экспартнае мыта). У прыватнасьці, у "Газпроме" пацьвердзілі ўжо "намер ў наступным годзе падняць цану пастаўлянага ў рэспубліку газу до $200", зазначаюць "Известия".

Няцяжка зрабіць выснову: паведамленьні беларускіх афіцыйных крыніцаў пра тое, што на паседжаньні Саўміну саюзнае дзяржавы 27 чэрвеня "плянуецца разгледзець пытаньні цэнаўтварэньня на расейскі газ для Беларусі ў 2009 годзе", адлюстроўваюць выключна хаценьне нашага ўраду. Для Масквы (а Саўмін саюзнае дзяржавы цяпер ўзначальвае, нагадаю, Пуцін) ніякіх такіх пытаньняў няма: маўляў, падпісалі пагадненьне аб пераходзе на эўрапейскую формулу, дык няма чаго цяпер фінціць!

Такім чынам, пад заслону году, а мо' і раней, вельмі імаверны новы раўнд абвастрэньня стасункаў на энэргетычнай глебе.

Інтрыгоўны момант: у немалым сьпісе тых лідэраў краін СНД, зь якімі ў Мядзьведзева заплянаваныя сустрэчы на саміце ў Пецярбургу 6 чэрвеня (часу засталося зь вераб'іную дзюбу), Лукашэнка пакуль што не фігуруе. Паводле Прыходзькі, памочніка прэзыдэнта Расеі, "пытаньне прапрацоўваецца".

Ня надта імаверна, што гэтая няпэўнасьць зьвязаная з падрыхтоўкай нейкіх прарыўных рашэньняў у двухбаковых дачыненьнях. На хуткацечных, мітусьлівых нефармальных самітах СНД сур'ёзныя пытаньні не вырашаюцца. Найхутчэй што новы расейскі прэзыдэнт проста вытрымлівае паўзу, падкрэсьлівае адлегласьць. Дый першы свой візіт Мядзьведзеў зрабіў, як вы ведаеце, ня ў Менск, а ў Астану. Карацей, Масква ўсяляк дае зразумець: няма таго, што раньш было…

ЗЫ. У сераду маскоўскія "Ведомости" напісалі аб праграме маючага адбыцца нефармальнага саміту СНД пад зьедлівым загалоўкам "Лукашэнка не актуальны". Паводле выданьня, Расея вылучыла ўльтыматум: або адзіны рубель, або дарагія энэрганосьбіты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць