У Пустамытаўскам раёне Львоўскай вобласці невядомыя абстралялі і ўзарвалі аўтамабіль, у выніку чаго загінулі тры чалавекі.
Пра гэта распавёў дырэктар дэпартамента камунікацый МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.
«Быў падрыў і быў абстрэл з аўтаматычнай зброі аўтамабіля, у выніку якога загінулі тры чалавекі, адзін быў паранены. Аўтамабіль належаў ААТ «Львоўскі холадакамбінат», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, асобы траіх загінулых высвятляюцца.
«Папярэдне, гэта ахоўнікі кіраўніка і ўладальніка гэтага камбіната, які з'яўляецца асобай даволі вядомай у вузкіх крымінальных колах Львоўшчыны», — сказаў Шаўчэнка.
Ён таксама паведаміў, што па версіі паліцыі гаворка ідзе пра «крымінальную барацьбу за ўплыў паміж арганізаванымі злачыннымі групамі ў рэгіёне».
Са слоў спадара Шаўчэнкі, на месца выехаў начальнік крымінальнай паліцыі Вадзім Траян.
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары