Грамадства1313

Заплаціў валютнай карткай за тэлевізар або гатэль за мяжой — звесткі пойдуць у Дзяржкантроль

Калі рабіць дарагія пакупкі па картцы, то звесткі аб аперацыі будуць аўтаматычна перададзены ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю. Дакумент, у якім прапісана гэтае правіла, існуе як мінімум з 2004 года. Аднак у сумесную пастанову КДК і Нацбанка ўнеслі змены.

Па-першае, зараз не толькі банкі будуць перадаваць такія звесткі. Да іх далучыліся нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі і Банк развіцця Беларусі.

Па-другое, змяніўся парог безнаяўных плацяжоў, аб якіх дазнаецца Дзяржкантроль: 300 беларускіх дэнамінаваных рублёў, або 3 мільёны рублёў старымі. Раней парог быў вышэйшы і складаў 500 рублёў.

Дарэчы, калі ўпершыню Дзяржкантроль зацікавіўся плацяжамі менавіта па картках (ліпень 2006 года), парог складаў 3 мільёны рублёў, у эквіваленце гэта было каля $ 1400 па тагачасным курсе.

Цяпер жа Дзяржкантроль дазнаецца аб вашай пакупцы, калі вы расплаціліся пластыкам усяго на 300 беларускіх рублёў (прыкладна 150 даляраў).

Гэтае правіла ўжываецца не да ўсіх картак. Як распавялі kp.by ў адным з беларускіх банкаў, гаворка ідзе выключна аб аперацыях у валюце. Напрыклад, у вас ёсць картка беларускага банка, якая прывязаная да валютнага рахунку. І калі вы расплачваецеся такой картай у Беларусі за той жа тэлевізар, то валюта сканвертуецца ў рублі, а дадзеныя пра плацёж пойдуць у Камітэт дзяржкантролю.

Аналагічна і з плацяжамі за мяжой. Напрыклад, вы расплачваецеся валютнай карткай за які-небудзь гатэль у Італіі. Калі сума плацяжу перавышае 300 беларускіх рублёў (прыкладна $150), то дадзеныя таксама будуць выкарыстаны КДК.

А вось калі вы здымаеце наяўныя грошы з якой бы там ні было карткі ў банкамаце, то дадзеныя ў Дзяржкантроль не паступяць.

Дарэчы, усю інфармацыю банкі, НКФА і Банк развіцця будуць перадаваць штодня.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць