Грамадства44

Хлопец з Віцебска можа сесці на 8 гадоў за хентай у сацсетцы

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 20-гадовага жыхара Віцебска, які размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэаролікі ў жанры хентай. Пра гэта паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на прадстаўніцу СК Святлану Сахараву.

anime.com

Малады чалавек на працягу двух гадоў збіраў упадабаныя ролікі хентай i выкладваў у сябе на старонцы «з мэтай распаўсюджвання». Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці прыйшла да высновы, што відэаролікі ўтрымліваюць розныя сцэны палавых зносін і адносяцца да парнаграфічных з удзелам непаўналетніх.

Мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за распаўсюд парнаграфіі праз інтэрнэт. Яму выстаўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 343-1 КК (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

***

Хентай — жанр японскай анімацыі (анімэ), коміксаў (мангі), а таксама малюнкаў адпаведнай стылістыкі, асноўным элементам якіх з'яўляюцца эратычныя ці парнаграфічныя сцэны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць