Улада3131

Ярмошына: Гэта самыя дэмакратычныя выбары з 2000 года 

Фота Радыё Свабода

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прагаласавала датэрмінова у другі дзень парламенцкіх выбараў. Лідзія Міхайлаўна выбірае дэпутата ў бізнес-цэнтры «Пакроўскі» каля «Мінск-арэны», на выбарчым участку №511, дзе балатуецца ў тым ліку і спявачка Ірына Дарафеева.

— Я традыцыйна галасую у другі дзень выбараў, пазней на гэта проста не будзе часу, — патлумачыла Лідзія Ярмошына. — У першы дзень (датэрміновага галасавання) баюся заспець камісію знянацку. А цяпер ужо ўсе недахопы выпраўлены.

Кіраўнік ЦВК пагутарыла з назіральнікамі і ўдакладніла, ці бачылі яны, як напярэдадні апячатвалі скрыні для датэрміновага галасавання. Члены камісіі выдалі ёй бюлетэнь, толькі праверыўшы пашпарт. Затое старшыня Мікалай Сергіенка ўручыў букет кветак: «Дарыць прыгожай жанчыне кветкі заўсёды дарэчы».

Рабіць выбар кіраўніку Цэнтрвыбаркама мелася быць з экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі, спявачкі Ірыны Дарафеевай, аглядальніка Уладзіміра Падгола, юрыста і сына былога кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Андрэя Козіка, камуніста Кірылы Герасімава і ліберал-дэмакрата Алега Чэсалава.

— Я прагаласавала за таго чалавека, якога вельмі добра ведаю, — распавяла Лідзія Ярмошына. — Дэпутатам павінен быць чалавек, які нешта з сябе прадстаўляе або які чагосьці дасягнуў: вядомасці, капіталу, адукацыі, перспектыў.

У першы дзень датэрміновага галасавання, па афіцыйных дадзеных, на ўчасткі прыйшлі каля 4% выбаршчыкаў - такія паказчыкі Лідзія Ярмошына назвала звычайнай практыкай. Прэтэнзіі некаторых незалежных назіральнікаў, якія заявілі, што іх дадзеныя разыходзяцца з афіцыйнымі, кіраўнік ЦВК назвала несур'ёзнымі.

— Ніякага прымусу студэнтаў ісці на выбары не было, а лішні выходны, які некаторым абяцалі, - гэта не прымус, а, калі можна так сказаць, подкуп выбаршчыкаў. Адміністрацыя ВНУ вольная такім чынам стымуляваць палітычную актыўнасць. Такім чынам, парушэнні заканадаўства няма.

Лідзія Ярмошына заявіла, што гэтыя выбары на 100% празрыстыя з самага іх пачатку. Яна назвала іх самымі дэмакратычнымі з 2000 года.

Каментары31

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты5

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера22

На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ2

У Маладзечне з фуры на дарогу вываліліся свіныя тушы ВІДЭА4

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»5

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»20

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты5

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць