Грамадства22

Год таму памёр галоўны рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль

Год таму, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты «Новы Час».

Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі. У чэрвені 2015 г. выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі».

Апошнія тры месяцы сп. Аляксей правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Пахавалі Аляксея Караля ў Мінску.

***

«Дасюль немагчыма паверыць, што сп. Аляксея няма. Здаецца, ён усё яшчэ ў далёкім Сінгапуры ратуецца ад хваробы і вось-вось вернецца і скажа: «Ну як вы тут? Не засумавалі?».

А мы будзем наперабой расказваць апошнія навіны, дзяліцца новымі ідэямі, паведамляць, што атрымалася, а што не», — напісала ў рэдакцыйнай калонцы на сайце «Новага часу» Аксана Колб.

«Гэты год мы пражылі без яго і адначасова разам з ім. Ён быў з намі, і гэта прысутнасць асабліва адчувалася ў цяжкія хвіліны і радасныя моманты. А яшчэ ён у кожным слове «Новага Часу». Прынамсі, я вельмі хацела, каб ніхто з нашых чытачоў не адчуў яго адсутнасці. Спадзяюся, у нас гэта атрымалася.

«Новы Час» быў справай жыцця Аляксея. Да апошніх дзён ён цікавіўся справамі газеты, да апошніх дзён ён быў нашым галоўным рэдактарам. Быў і застаецца», — піша А. Колб.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць