Улада77

Лябедзька: «На Плошчу прыйду. Канапацкую ісці туды я не клікаў»

Нягледзячы на тое, што сябра Аб’яднанай грамадскай партыі Ганна Канапацкая прайшла сёлета ў Палату Прадстаўнікоў, лідар АГП Анатоль Лябедзька ўсё роўна выйдзе на Плошчу, бо лічыць, што сумленных выбараў у Беларусі няма.

«Ці прыйду я на плошчу? Імавернасць ёсць.

Асабіста я і іншыя сябры АГП будзем пратэставаць у розных формах супраць таго, што ўсё ж сёння ў краіне няма сумленных выбараў. Выбары не адпавядаюць стандартам АБСЕ.

І мы разумеем, што ўлада не адменіць вынікі выбарчай кампаніі, таму патрэбная сістэма розных дзеянняў — і пратэстныя акцыі, і праца з людзьмі, і праца з замежнымі арганізацыямі, — распавёў «Нашай Ніве» Анатоль Лябедзька. — Я перакананы, што апошні раз апазіцыя сумленна трапляла ва ўладу у 1995 годзе — у Вярхоўны савет. Пасля гэтага ў Палаце прадстаўнікоў былі людзі, якія настроеныя былі апазіцыйна, але траплялі туды яны ў сістэме несумленнай».

Але ж у Палату прадстаўнікоў сёлета прайшла Ганна Канапацкая, сябра партыі АГП. Як жа гэта адбылося, калі сумленных выбараў няма? І што будзе ў сувязі з гэтым рабіць партыя?

«Мы гэтую сітуацыю абмяркоўваем. Але кажу, што Канапацкая правяла вельмі добрую выбарчую кампанію — і яна пазіцыянавала сябе як прадстаўніка апазіцыйнай структуры, які прапаноўвае новыя ідэі, новую эканамічную праграму «Мільён новых працоўных месцаў». І я бачыў, як людзі пазітыўна ставяцца да яе. Калі падлік быў бы празрыстым і справядлівым, то імавернасць выйграць сумленна выбары у яе была, — адказаў Анатоль Лябедзька. — Уладзе трэба паказаць прагрэс, і з’яўленне двух апазіцыйных кандыдатаў — гэта і ёсць нібыта прагрэс.

Цяпер мы думаем, ці выкарыстоўваць дэпутацкі мандат і магчымасці, якія ён дае. Тут ёсць і плюсы і мінусы, трэба падумаць, чаго больш».

Канкурэнцыі з боку Ганны Канапацкай лідар АГП не баіцца:

«Я буду ўсцешаны, калі з Канапацкай вырасце добры палітык. Я максімальна зацікаўлены, каб была канкурэнцыя ў палітыцы, каб была матывацыя. Можа, гэтая сітуацыя, якую ўлада сёлета зрабіла, штосьце скране ў сітуацыі ў цэлым».

Увечары 12 верасня Лябедзька выйдзе на Плошчу даказваць, што сумленных выбараў няма. А ці выйдзе разам з ім спадарыня Канапацкая, якая ў гэтых выбарах перамагла (ці «перамагла»)?

«Я нікога не заклікаў на плошчу: ані Канапацкую, ані Пятрова, ані Сідарава, бо калі заклікаеш кудысьці, трэба потым несці адказнасць за людзей. Я буду там сам выключна як грамадзянін», — паведаміў Анатоль Лябедзька.

Каментары7

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць