Грамадства44

«Калі гадоў мне ўпаяюць нямала, вы не думайце, што Джон Сільвер замоўкне», — старонка Jhon Silver у фэйсбуку ажыла

У Фэйсбуку ў акаўнце Jhon Silver, які належыць арыштаванаму блогеру Эдуарду Пальчысу, зьявіўся вялікі допіс.

Заява пры гэтым робіцца не ад імя Пальчыса, а нібыта ад калектыўнага Джона Сільвэра. Хто канкрэтна зьяўляецца аўтарам допісу — невядома.

«Я хачу сказаць, што калі гадоў мне ўпаяюць нямала, вы ня думайце, што Джон Сільвэр замоўкне. Эдуард Пальчыс можа крыху адпачыць ад клявіятуры, вядома, але пыліцца ёй як такой ніхто ня дасьць.

Не шукайце ў маёй камэры сродкі сувязі і не трасіце маіх адвакатаў. Гэта піша не Эдуард, а Джон Сільвэр. І я абяцаю. Мы — Сільвэры, такой пароды, якіх у пэўных жыцьцёвых сытуацыях становіцца ўсё больш і больш. І мы ня раім нас пладзіць у атмасфэры рэпрэсіяў і турэмнай гнілі. Мы тады злыя і пішам больш і працуем больш рупліва».

Аўтар допісу адзначае, што арыштам Пальчыса ўлады хочуць запалохаць усіх, хто піша палітычныя камэнтары ў інтэрнэце.

Блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сільвэр», зьмяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расеі адносна Беларусі і Ўкраіны. На пачатку году Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі і выдадзены Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць