Навука і тэхналогіі66

Google выпускае новы «разумны» месенджар

Кампанія Google выпускае новую праграму для абмену кароткімі паведамленнямі Google Allo. У дадзены момант існуе вялікая колькасць самых розных месенджараў. Усе яны маюць вялікі набор аднолькавых функцый і адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі дызайнам альбо спосабам перадачы дадзеных.

Але месенджар Allo вылучаецца з шэрагу іншых. Акрамя стандартнага набору функцый (розныя шрыфты, стыкеры, дудлы і смайлы), мабільны дадатак прапануе новыя. У Allo ёсць магчымасць рэдагаваць фотаздымкі адразу ў чаце (маляваць на іх, альбо дадаваць да фотаў тэкст). Таксама праграма дазваляе змяняць памер тэксту адным дотыкам.

Але найбольш праграма цікавая дзвюма функцыямі, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект. Першая функцыя Smart Reply дазваляе адправіць адказ, які прапануе праграма, у адзін дотык. Напрыклад, калі знаёмы дашле вам фотаздымак з хатнім сабакам, Google Allo прапануе адрэагаваць словамі «Прыгожанькі сабачка» альбо «Любата!». Па меры выкарыстання праграмы тэхналогія будзе падладжвацца пад манеру маўлення карыстальніка і выкарыстоўваць выразы ў яго стылі.

Яшчэ адной функцыяй месенджара з’яўляецца Google Assistant — спецыяльны бот, які можа адказаць на вашыя пытанні. Адказы гэтага бота заснаваныя на сістэме пошуку ад Google, ён выцягвае інфармацыю з сеціва і адразу дастаўляе яе ў месенджар у простай і зручнай форме.

Сусветная прэм’ера Google Allo адбылася 21 верасня, неўзабаве праграма стане афіцыйна даступнай і ў Беларусі. Карыстальнікам гаджэтаў Apple давядзецца крыху пачакаць, а вось уладальнікі Android могуць неафіцыйна ўсталяваць Allo ужо цяпер.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне2

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова5

МУС Латвіі прапануе цалкам закрыць адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю13

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль15

З сайта МУС знікла магчымасць анлайн-праверкі забароны на выезд з Беларусі3

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць