Свет44

Прэзідэнцкія дэбаты ў ЗША арганізоўваў сын эмігрантаў з Беларусі

Дзьмітры Гурневіч (зьлева), Марцін Слуцкі (у цэнтры) і Павал Мажэйка (справа)

Глыбокай ноччу, паводле менскага часу, Амэрыка застыла перад тэлевізарамі. У Нью-Ёрку прайшлі першыя прэзыдэнцкія тэледэбаты паміж Гілары Клінтан і Дональдам Трампам. «Найважнейшыя 90 хвілін для амэрыканскай палітычнай гісторыі», — так гэтую сустрэчу назвалі амэрыканскія камэнтатары.

Уявіце сабе, што ў гэтай гісторыі ёсьць беларускі акцэнт. Галоўным выканаўчым прадусарам амэрыканскіх прэзыдэнцкіх тэледэбатаў з 2000 году зьяўляецца сын ураджэнцаў Беларусі — Марцін Слуцкі. Яго пасада — ня нейкая тэхнічная функцыя. Слуцкі выконвае сваю працу на падставе рашэньня Камісіі па прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Ён займаецца арганізацыйнымі пытаньнямі, прыдумляе фармат, працуе з мадэратарамі, кандыдатамі ў прэзыдэнты і пасярэднічае паміж іх штабамі. Гэта голас Марціна Слуцкага сёньня чуў у слухаўцы вядучы тэледэбатаў Лэстэр Голт.

З Марцінам Слуцкім я меў гонар пазнаёміцца летась у Вільні. Ён прыляцеў напярэдадні беларускіх прэзыдэнцкіх дэбатаў на Белсаце, каб правесьці журналісцкі трэнінг для вядучых: мяне і майго калегі Паўла Мажэйкі. Слуцкі, які на «ты» з усімі амэрыканскімі прэзыдэнтамі, вельмі сьціплы і просты ў кантактах чалавек. Але найважнейшае — першаклясны прафэсіянал. Распавёўшы нам пра свае палітычныя погляды, ён ня раз зьвяртаў увагу, што ніколі ў жыцьці не дазволіў сабе праявіць гэта падчас працы. У працы вядучага тэледэбатаў, вучыў ён нас, павінна быць максымальная нэўтральнасьць, добрая падрыхтоўка па тэме, расплянаваная кожная доля сэкунды, уменьне слухаць, не самалюбавацца, а думаць кожнае імгненьне пра гледача, быць яго голасам, быць яго мозгам. Нельга дазволіць сябе справакаваць, абразіцца, паказаць эмоцыі. «Poker face» — такімі павінны быць паводзіны вядучага, незалежна ад таго, працуе ён у ЗША, Бурундзі ці Беларусі.

Сам сябе Марцін Слуцкі называе беларускім габрэем. Яго бацька — са Слуцку, а маці — з Клецку. У Амэрыку яны трапілі ў 1910-ых гадах малымі дзецьмі. У маладосьці Марцін Слуцкі быў рокерам. Граў на гітары ў гурце McKendree Spring, які выпусьціў 9 дыскаў. Аднойчы малодшы Буш прызнаўся Марціну, што ў юнацтве танчыў пад ягоную музыку.

Апошнія 35 гадоў Слуцкі зьвязаны з тэлевізіяй. За сваю працу ён атрымаў 7 узнагарод Emmy Award, тэлевізійны аналяг «Оскара». Сёньня сын беларускіх габрэяў са Слуцку і Клецку трымаў руку ну пульце адной з самых рэйтынгавых у Амэрыцы тэлеперадач. Прадказвалася, што дэбаты ў жывым эфіры паб'юць рэкорд глядацкай папулярнасьці Чэмпіянату амэрыканскага футболу Superbowl. Дарэчы, Слуцкі быў прадусарам і гэтага спартыўнага шоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць