Здарэнні88

Маці Зэльцэра заклікае Лукашэнку «выратаваць жыцьцё яе сына»

«Мне 92 гады, мне засталося нядоўга жыць, і я не хачу перажыць майго сына, — піша маці арыштаванага. — Я ведаю, што ў Вас ёсць дзеці, і я звяртаюся да Вашай гуманнасці і добрай волі».

Берта Зельцэр, маці арыштаванага тры месяцы таму ў Беларусі амерыканскага юрыста Эмануіла Зельцэра, звярнулася да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай «выратаваць жыццё яе сына».

Як зазначаецца ў звароце, Э.Зельцэр «знаходзіцца пры смерці ў турме КДБ». Берта Зельцэр сцвярджае, што больш як тры месяцы яе сыну «адмаўляюць у жыццёва неабходных леках, нягледзячы на тое што некалькі ўрачоў, якія яго лечаць, папярэджвалі Адміністрацыю прэзідэнта, генеральнага пракурора і следства аб магчымасці смяротнага канца ў выпадку канфіскацыі медыкаментаў».

«Мне 92 гады, мне засталося нядоўга жыць, і я не хачу перажыць майго сына, — піша маці арыштаванага. — Я ведаю, што ў Вас ёсць дзеці, і я звяртаюся да Вашай гуманнасці і добрай волі, спадар прэзідэнт, выратаваць жыццё майго сына. Прашу Вас не адмовіць у просьбе маці. Бог Вам аддзячыць».

Нагадаем, Э.Зельцэр разам са сваім сакратаром Уладленай Функ былі затрыманы ў Мінску 12 сакавіка. Яны абвінавачваюцца ў выкарыстанні заведама падробленых дакументаў групай асоб. Падрабязнасці арышту афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статус дзяржаўнай тайны.

Э.Зельцэр — адвакат грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, які з\’яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнесмена Бадры Патаркацышвілі. Пасля смерці апошняга 13 лютага Дж.Кей прад\’явіў дакументы, згодна з якімі ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзены Э.Зельцэрам, аднак сваякі Патаркацышвілі аб\’явілі іх падробкай, пасля чаго Э.Зельцэр і быў затрыманы ў Мінску. Між тым 13 мая суд Тбілісі прызнаў Дж.Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

У канцы мінулага тыдня адвакат Дзмітрый Гарачка паведаміў БелаПАН, што стан Э.Зельцэра «катастрафічны». Арыштаванаму адмоўлена ў вентылятары, нягледзячы на тое што ён дрэнна пераносіць спякоту. Паводле слоў адваката, Э.Зельцэр можа гаварыць, але перамяшчаецца з цяжкасцю, «стараючыся трымацца за сцяну». Умовы ўтрымання амерыканскага юрыста ў СІЗА КДБ Д.Гарачка назваў нездавальняючымі: «У камеры іх двое, вельмі мала месца, душна, а Зельцэр — хворы чалавек, якому патрэбна пастаянная медыцынская дапамога».

БелаПАН

Каментары8

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўца з роты ганаровай варты, які пасля працаваў у ахове дыппрадстаўніцтваў, асудзілі за палітыку

Яўген Смарыгін атрымаў украінскае грамадзянства10

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць