Музыка

Музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў расказаў пра свае планы пасля сыходу з «Пятлі прыхільнасці»

У музыцы ён застанецца.

Ілля Чарапко-Самахвалаў. Фота: інстаграм @ilyachs

Акцёр, вакаліст групы «Касіяпея» і ў мінулым лідар «Пятлі прыхільнасці» Ілля Чарапко-Самахвалаў распавёў у інстаграме пра свае планы.

«Планы простыя: найбліжэйшыя месяцы дапрацоўваем новы альбом [групы] Polyn. Паралельна хочам запісаць пераасэнсаваны альбом маіх старых песень. Акрамя гэтага, ідзе праца ў «Касіяпеі». Ну, а пасля я маю намер ужо шчыльна, а не ўрыўкамі, як цяпер, заняцца сваім сольным праектам. Паставіў сабе дэдлайн на наступны год», — падзяліўся музыка.

Нагадаем, у канцы 2025 года пост-панк гурт «Пятля прыхільнасці» адыграў свой апошні міжнародны тур. Фінальным ён стаў, бо вакаліст Ілля Чарапко-Самахвалаў сышоў з калектыву, гісторыя якога цягнулася з 2004 года. Ён патлумачыў сваю матывацыю жаданнем рухацца далей.

Ніхто з астатніх удзельнікаў групы на сёння не збіраецца адраджаць «Пятлю прыхільнасці» ў новым складзе ці іншым фармаце. Гурт сапраўды спыніў сваё існаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць