Свет66

У Расіі прыгразілі Беларусі судом за павышэнне тарыфаў на транзіт нафты

У Федэральнай антыманапольнай службе Расіі назвалі аднабаковае павышэнне Беларуссю тарыфаў на транзіт расійскай нафты «неймаверным».

«Рашэнне сітуацыі магчыма ў судовай плоскасці», — заявіў начальнік упраўлення кантролю ТЭК ФАС Расіі Дзмітрый Махонін.

«ФАС як рэгулятар ўсяго толькі атрымала ліст аб намерах Беларусі змяніць цану. Пра тое, што цана зменена, па факце таксама мы даведаемся з СМІ. На сённяшні момант з боку «Транснефті» і з боку беларускага канкурэнтнага ведамства ў наш адрас няма афіцыйных матэрыялаў, якія кажуць пра тое, што цана зменена, ну па факце мы разумеем, што гэта так і ёсць», - сказаў ён.

Паводле яго слоў, парушэнне ўсіх палажэнняў і дамоўленасцей міжурадавага пагаднення ставіць пад пытанне легітымнасць дадзенай працэдуры.

«Магу адразу сказаць, што павышэнне, пра якое мы ведаем, у 1,5 разы - яно, вядома, з'яўляецца неймаверным, бо мы павінны разумець, што транзітны паток — ён фактычна не змяніўся», - дадаў Махонін.

З 10 кастрычніка тарыфы на транзіт расійскай нафты па магістральных трубаправодах праз тэрыторыю Беларусі вырастуць на 50%. Гэтае рашэнне выклікала незадаволенасць расійскай кампаніі «Транснефть» - павышэнне было пазапланавым.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны23

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны23

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць