Грамадства3030

«Снайперку з Барысава» ўсё ж забілі, — сведчанне былога баевіка «ЛНР»

Наталля Красоўская з Барысава, якая ваявала на баку сепаратыстаў, загінула на Данбасе не пазней за 2015 год.

Гэтую інфармацыю Свабода атрымала ад былога баевіка «ЛНР» Канстанціна Фафанава, які жыве цяпер у Барысаве.

Паводле Фафанава, на Данбасе ён пазнаёміўся з трыма беларусамі з Барысава.

«Я зь імі толькі на Данбасе пазнаёміўся, да вайны мы былі не знаёмыя. Адзін хлопец вярнуўся, ён з Печаў быў, — малады, гадоў 30. А дзяўчына загінула», — кажа Фафанаў.

На ўдакладненьне карэспандэнта Свабоды, ці ідзе ў гэтым выпадку гаворка пра снайпэрку Натальлю Красоўскую, Фафанаў пацьвердзіў: «Так, здаецца». Дакладны час, калі яна была забітая, экс-баявік прыгадаць ня змог, але падкрэсьліў, што гэта здарылася не пазьней за 2015 год.

Натальля Красоўская — ці не самая вядомая беларуская грамадзянка, якая ваявала на баку прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Яна зьявілася там яшчэ ў траўні 2014 году, ваявала пад Славянскам.

Красоўская неаднойчы запісвала свае відэазвароты і выкладвала іх на YouTube. У адным з апошніх ролікаў, яшчэ ў жніўні 2014 году, яна сказала, што ёй перастаў падабацца Аляксандар Лукашэнка, «бо ён падтрымлівае Парашэнку». «Цяпер калі я прыеду ў Беларусь, то толькі са зброяй», — абяцала сэпаратыстка.

Некалькі разоў у інтэрнэце зьяўлялася інфармацыя пра яе гібель, якая потым абвяргалася.

Дакладна можна сказаць, што яна была жывая як мінімум да кастрычніка 2014-га: тады апошні раз зьявілася на публіцы, на мітынгу ў Маскве ў падтрымку «Наваросіі». Украінскія крыніцы пісалі, што ў жніўні 2015 году яе нібыта бачылі на фронце паблізу Новаазоўску. Значна пазьней у сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя, што яна загінула ў верасьні 2015-га, але ніякіх доказаў не было.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць