Свет2727

Лаўроў: У аснове палітыкі ЗША ляжыць «агрэсіўная русафобія»

У інтэрв'ю Першаму каналу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў аснове палітыкі ЗША ў дачыненні да Масквы ляжыць «агрэсіўная русафобія».

Reuters

Лаўроў адзначыў, што дзеянні амерыканскіх уладаў — гэта не проста «рытарычная русафобія», а агрэсіўная пазіцыя, у рамках якой Вашынгтон робіць захады, якія закранаюць нацыянальныя інтарэсы Расіі і ставяць пад пагрозу яе бяспеку.

«Гэта набліжэнне НАТА і яе ваеннай інфраструктуры да нашых межаў, разгортванне там амерыканскіх цяжкіх узбраенняў, авіяцыі Паўночнаатлантычнага альянсу, СРА, прычым у яе еўрапейскім і азіяцкім сегменце па перыметры нашых межаў і межаў нашых саюзнікаў», — сказаў Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю.

Па словах міністра, расійскі бок даўно праяўляў «тое, што амерыканцы называюць» стратэгічным цярпеннем «— бо пагаршэнне адносін у аднабаковым парадку з боку амерыканцаў пачалося задоўга да Украіны».

Акрамя таго, Лаўроў адзначыў, што ЗША сістэматычна не выконваюць сваіх абавязацельстваў у рамках сірыйскіх пагадненняў.

Абвастрэнне ў адносінах паміж Вашынгтонам і Масквой пачалося ў панядзелак, калі амерыканскі бок абвясціў аб спыненні фармальных перамоў з Расіяй па Сірыі, назваўшы авіяўдары па жылых кварталах Алепа ваенным злачынствам.

У той жа дзень Уладзімір Пуцін апублікаваў указ аб прыпыненні пагаднення з ЗША аб утылізацыі плутонію з-за «недружалюбных дзеянняў амерыканскіх уладаў».

У сераду, 5 кастрычніка, расійскі ўрад абвясціў аб спыненні супрацоўніцтва з ЗША ў рамках навуковых даследаванняў у ядзернай і энергетычнай сферах.

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць