Улада88

Лябедзька: Нельга дапусціць, каб Лукашэнка прызначаў ў парламент упадабаных ім апазіцыянераў

«Нельга дапусціць, каб Аляксандр Лукашэнка выбіраў, хто з апазіцыянераў яму падабаецца, каб прызначаць іх дэпутатамі», — заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька на кансультацыях прадстаўнікоў беларускіх апазіцыйных арганізацый і дэпутатаў літоўскага сейма, што праходзяць 11 лістапада ў Вільні.

З беларускага боку ў перамовах таксама ўдзельнічаюць сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард.

Выбараў у Беларусі няма, падкрэсліў Лябедзька. «Мы не ўжывалі слова «парламент» — яго ў краіне проста няма. Дэпутаты выконваюць функцыі чыноўніка, галоўная задача якіх — правільна галасаваць», — сказаў палітык.

Паводле слоў Лябедзькі, у справе правядзення ў Беларусі дэмакратычных пераўтварэнняў у апазіцыі «ёсць вельмі моцны саюзнік — эканамічны і фінансавы крызіс». «Гэта крыніца сур'ёзнага ўздзеяння на ўлады Беларусі, у тым ліку з боку міжнароднай супольнасці», — лічыць ён.

«Цяпер у Лукашэнкі сітуацыя вельмі складаная: вычарпалася фінансавая падтрымка Расіі, улады чапляюцца за любыя гранты і дапамогу. На вясновую сесію Палаты прадстаўнікоў мы праз дэпутата Ганну Канапацкую вынесем папраўкі ў выбарчае заканадаўства, якія грунтуюцца на рэкамендацыях БДІПЧ АБСЕ. Калі будзе міжнародны націск, ёсць шанц, што ўлады пойдуць на іх прыняцце», — сказаў Лябедзька.

Паводле яго слоў, мясцовая выбарчая кампанія, якая адбудзецца праз год, «павінна стаць лакмусавай паперай, каб зразумець, куды ідзе ўлада». Пры гэтым палітык падкрэсліў: «Вельмі важна, каб сейм Літвы прызнаў парламенцкія выбары 2016 года несапраўднымі».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць