Свет

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, каментуючы заклік Расіі да замежных дыпламатаў пакінуць Кіеў, заявіў, што ЗША ацэньваюць бяспеку сваёй дыпламатычнай місіі ва ўкраінскай сталіцы самастойна. На гэты момант амерыканская амбасада ў Кіеве працягвае працаваць, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Марка Рубіа. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Рубіа адзначыў, што Расія ўжо некалькі месяцаў папярэджвае замежных дыпламатаў пра неабходнасць пакінуць Кіеў. Паводле яго слоў, для ЗША не з'яўляецца нечаканасцю тое, што ўкраінская сталіца падвяргаецца атакам.

«Паслухайце, у нас там ёсць амбасада, і мы самі будзем вырашаць, ці бяспечна ім там знаходзіцца, ці не… Яны ўжо некалькі месяцаў папярэджваюць дыпламатаў, каб тыя выязджалі, і я не думаю, што для кагосьці з'яўляецца нечаканасцю таго, што Кіеў зазнае атакі. Думаю, гэта усім добра зразумела», — сказаў Рубіа.

Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што амерыканскі Дзярждэпартамент штодня аналізуе сітуацыю з бяспекай кожнай дыпламатычнай місіі ЗША ў свеце. Калі ўзнікае пагроза, якая, на думку амерыканскага боку, патрабуе змены становішча, ЗША прымаюць адпаведныя меры. Аднак у выпадку з амбасадай у Кіеве такога рашэння пакуль не прымалі.

Раней Міністэрства замежных спраў Расіі заклікала замежных грамадзян, у тым ліку супрацоўнікаў дыпламатычных місій, пакінуць Кіеў і прыгразіла новымі масіраванымі ўдарамі па ўкраінскай сталіцы.

Пасол Еўрапейскага саюза ва Украіне Катарына Матэрнава заявіла, што ўсе амбасады краін ЕС працягваюць працаваць у Кіеве, нягледзячы на расійскія пагрозы. Аналагічную пазіцыю выказала Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Раней на расійскія пагрозы адрэагавала і Еўрапейская камісія. Там заявілі, што Еўрапейскі саюз працягне падтрымліваць Украіну і надалей узмацняць ціск на Расію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць