Грамадства22

Палітвязня з інваліднасцю Уладзіміра Гундара перавялі з турмы ў калонію. Пасля турэмнага тэрміну яму застаецца яшчэ 13 гадоў

Як стала вядома ад інфармаванай крыніцы, у пачатку кастрычніка палітвязня Уладзіміра Гундара перавезлі для адбыцця далейшага пакарання з магілёўскай турмы № 4 у бабруйскую калонію № 2, піша «Свабода». 

Уладзімір Гундар. Фота: Intex-press

У гэтай калоніі Уладзімір Гундар ужо адбываў пакаранне раней, але ў кастрычніку 2023 году суд прызначыў палітвязню больш строгі, турэмны рэжым і яго адправілі ў магілёўскую вязніцу. Цяпер трохгадовы тэрмін скончыўся. Але, паводле прысуду, за кратамі Гундару заставацца яшчэ 13 гадоў.

Актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзіміра Гундара затрымалі 30 снежня 2020 году ў «справе Аўтуховіча» — нібыта за падрыхтоўку тэракту. У 2023 годзе ў выніку двух судоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу палітвязня асудзілі агулам на 20 гадоў зняволення.

У турме Уладзімір Гундар пачаў пісаць вершы

Здольнасць да паэзіі была і раней, але выявілася ў няволі праз асабліва складаныя абставіны, разважае суразмоўца «Свабоды».

«Раней ён дапамагаў баранавіцкім паэтам публікаваць свае творы, рабіў макеты кніг, рыхтаваў іх да друку, але сам вершаў не пісаў, а вось у вязніцах пачаў», — згадала крыніца. Вершы ад Гундара даходзілі на волю рэгулярна, аднак тры гады таму, калі палітвязень патрапіў у магілёўскую турму, гэта спынілася.

У апошнія месяцы ў магілёўскай турме, паводле крыніцы, палітвязень шмат чытаў, запісваў свае ўражанні пасля турэмных прагулак, дзяліўся пачуццямі.

«У краі маёй няволі яскравай восені сонечнасць змянілася халоднай хмурнасьцю. Неба завесілі хмары сівыя, ідуць халодныя дажджы, а жыццё гарыць у полымі часу. І маё жыццё ў няволі, пазбаўленае каляровай прыгажосці, згарае ў нявольніцкім полымі», — нядаўна напісаў Уладзімір Гундар у лісце з вязніцы.

Чаму ў справе Гундара асабліва важны фактар — здароўе

Уладзімір Гундар мае інваліднасць другой групы, у мужчыны ампутаваная нага вышэй калена. У вязніцах Гундару забараняюць карыстацца пратэзам, ён перасоўваецца на мыліцах. Падчас заняволення ў гарадзенскай турме № 1 Уладзімір Гундар меў праблемы са слыхам, цяпер у яго трывала падвышаны ціск.

«Больш стала балець спіна, нават дазволілі даслаць абязбольваючыя ўколы», — таксама паведамляла крыніца пра стан здароўя Гундара.

Уладзіміру Гундару 66 гадоў. Праваабаронцы ўключылі Гундара ў спіс 170 палітвязняў, якія паводле здароўя знаходзяцца ў асабліва ўразлівым стане і дамагаюцца яго найранейшага вызвалення.

Каментары2

  • Некрасіва непраўда
    06.10.2026
    Дык а чаго ніводны з гэтых цяжкіх не трапіў у спіс 25 вызваленых? Ну давайце проста прызнаем факт, што выходзяць за санкцыі тыя, каму сільна нада. Сваі чалавечкі, за якіх падсуеціліся ў дзярждэпе. Калі-ласка, давайце гэта вызнаем. Санкцыі з рэжыму здымаюць за прыватныя інтарэсы асоб, якія маюць уваходны білет куды трэба, а не тых, хто больш страждае. Ну канешне гэта не кепска, лепей хтосці, чым ніхто. Але па знятых санкцыях больш ніхто не выйдзе! Два разы зняць санкцыі нельга!! Ужо усе хто трэба выйшлі, каму трэба. Ну давайце пра гэта пагаварым!
  • Агент Капялюш
    06.10.2026
    Некрасіва непраўда, што рабіць, калі санкцыі скончацца а палітвязьні - не (і яшчэ набяруць новых) - ніхто з сектантаў Пазьняка-Трампа не ведае і ведаць не жадае

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць