Свет22

У Аўстраліі шэсць чалавек загінулі ад «навальнічнай астмы»

У Мельбурне па меншай меры шэсць чалавек сталі ахвярамі рэдкага захворвання, вядомага пад назвай «навальнічная астма». Яшчэ пяцёра знаходзяцца ў крытычным стане, піша ВВС. 

Дванаццаць пацярпелых шпіталізаваныя, але іх жыццю небяспека не пагражае, удакладніў у нядзелю дэпартамент аховы здароўя штата Вікторыя.

Навальнічныя ліўні і моцны вецер, якія прайшлі ў гэтым рэгіёне Аўстраліі яшчэ ў мінулы панядзелак, выклікалі ўспышку алергічнай рэакцыі на пылок жыціцы (якую яшчэ называюць «жытняй травой») — за мінулыя два дні больш за 8,5 тысяч чалавек звярнуліся да дактароў са скаргамі на раптоўныя прыступы ўдушша.

Жыціца. Фота з сайта agric.wa.gov.au

Амаль трэць з іх ніколі раней не адчувала падобных сімптомаў.

«Навальнічная астма» праяўляецца вясной, калі пылок жыціцы брыняе, распадаецца на дробныя часціцы і трапляе ў дыхальныя шляхі чалавека, выклікаючы кашаль і ўдушша.

Першы выпадак «навальнічнай астмы» быў зафіксаваны ў Мельбурне ў 1987 годзе, калі бальніцы паведамілі пра амаль пяцікратнае павелічэнне колькасці пацыентаў з праблемамі дыхання. Пасля гэтага падобныя ўспышкі таксама адзначаліся ў Злучаных Штатах, Канадзе, Брытаніі і Італіі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць