Здарэнні1111

За смерць школьніцы на бульбе пад Маладзечнам пачалі крымінальныя справы на двух педагогаў

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на двух педагогаў за гібель школьніцы ў Маладзечанскім раёне.

Фота sk.gov.by

Нагадаем, што трагічнае здарэнне адбылося 29 верасня, калі васьмікласнікаў вывезлі на ўборку бульбы. Грузавік МАЗ наехаў на 13-гадовую школьніцу, якая памерла ад атрыманых траўмаў.

Раней следчыя пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Падчас следства праваахоўнікі выявілі шэраг парушэнняў з боку настаўнікаў. Таму на двух педагогаў, якія суправаджалі школьнікаў на ўборцы бульбы і пакінулі загінулую дзяўчынку без нагляду, пачалі крымінальную справу. Іх вінавацяць у неналежным выкананні абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя малалетняга асобай, на якую такія абавязкі ўскладзены па спецыяльным даручэнні і якая добраахвотна прыняла на сябе такія абавязкі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць малалетняга.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі29

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць