Грамадства33

Янукевіч: Лукашэнка можа пайсці на правядзенне сумешчанага з мясцовымі выбарамі рэферэндуму

Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на правядзенне рэферэндуму, сумясціўшы яго з мясцовымі выбарамі, якія адбудуцца не пазней за 20 лютага 2018 года. Пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 3 снежня на пасяджэнні сойма арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, улады і раней разглядалі сцэнарый рэферэндуму, а Ліберальна-дэмакратычная партыя выступіла з ініцыятывай яго правядзення, каб лішні раз нагадаць пра сябе.

З аднаго боку, адзначыў Янукевіч, Лукашэнка адчувае для сябе пагрозу з боку Расіі, а таму хоча выкарыстаць час правядзення расійскай прэзідэнцкай кампаніі, калі ўвага да Беларусі будзе аслаблена. «За гэты час ён мог бы вырашыць свае ўнутраныя пытанні на шмат гадоў наперад, каб пазбегнуць магчымых правакацый з боку Крамля», — адзначыў палітык.

Адначасова, лічыць Янукевіч, Лукашэнка мог бы з дапамогай рэферэндуму наладзіць адносіны з Захадам. «Рана ці позна ад Лукашэнкі запатрабуюць рэальных спраў па сістэмных зменах у краіне. Таму ў пакет пытанняў, якія выносяцца на рэферэндум, можна ўключыць пытанні, якія дазволілі б Захаду заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца, пагадзіцца на аказанне фінансавай дапамогі», — сказаў ён.

Сярод такіх пытанняў — адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе, змена выбарчай сістэмы, павелічэнне тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта і парламента.

Янукевіч таксама заявіў, што ў лістападзе актывізавалася расійская прапаганда і дзейнасць прарасійскай пятай калоны ў Беларусі. Так, праводзяцца канферэнцыі, выдаюцца кнігі, якія носяць антыбеларускі характар.

Паводле слоў палітыка, гэта робіцца з мэтай эканамічнага і палітычнага націску на Лукашэнку, для таго каб «абрэзаць яму шляхі на Захад, яшчэ больш прывязаўшы да Расіі».

Пры гэтым Янукевіч звярнуў увагу на тое, што развіццё дыялогу з Захадам праходзіць на фоне працягу рэпрэсій. «Магчыма, яны больш мяккія, але носяць больш масавы характар, — сказаў лідар Партыі БНФ. — Таму дыялог хоць і важны, але ён павінен быць абумоўлены, павінна быць дарожная карта. Беларускія ўлады таксама павінны рабіць крокі насустрач».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць