Музыка

4 сакавіка — Вайцюшкевіч і Някляеў дадуць юбілейны канцэрт у Вільні

4 сакавіка 2017 года спявак Зміцер Вайцюшкевіч, паэт Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra дадуць вялікі супольны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы, дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы.

Канцэрт прымеркаваны да 10-годдзя супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і Някляева, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года, дало шмат выдатных песень, выдадзеных на розных іншых альбомах Вайцюшкевіча і працягваецца дагэтуль. У праграме лепшыя кампазіцыі за 10 год і вершы Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара.

— Я вельмі шчаслівы, што наш праект перарос у сяброўства і сталы творчы тандэм кампазітара і паэта, што зараз бывае вельмі рэдка. Упершыню мы робім супольную музычна-паэтычную праграму, дзе будзе і лепшае, і новае, і нечаканае, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Мы з Уладзімірам Пракопавічам будзем разам ствараць святочны настрой з нагоды нашага юбілею і надыходзячага вясновага жаночага свята, якое нам абодвум вельмі падабаецца. А яшчэ акурат на тыя выходныя прыпадае літоўскае свята Казюкас. Таму будзе шмат флюідаў шчасця: і на канцэрце, і па-за яго межамі.

Зміцер Вайцюшкевіч «На каляды» (словы Уладзіміра Някляева).

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 3 да 5 сакавіка ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба ад 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя тут.

Квіткі: ад 31,5 да 47,5 рублёў.

Продаж без камісіі: «Тэатральна-канцэртная каса» (Мінск, вул. Калініна 5), з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 19.00.

Агульны продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: Дом польскай культуры — Вільня, вул. Наўгардуко, 76.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 18.00, пачатак з 19.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 628 4114 

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць