Здарэнні

Мінгарсуд пакінуў у сіле прыгавор байкеру, які ўчыніў ДТЗ з удзелам супрацоўніка ДАІ

Мінскі гарадскі суд 10 студзеня пакінуў у сіле прыгавор суда Цэнтральнага раёна байкеру Сяргею Шаўцову, прызнанаму вінаватым у ДТЗ, у якім сур'ёзна пацярпеў супрацоўнік ДАІ. Апеляцыйныя скаргі абвінавачанага і яго абаронцаў засталіся без задавальнення.

28 кастрычніка 2016 года раённы суд прызнаў Шаўцова вінаватым у супраціўленні супрацоўніку міліцыі і парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку ДАІ. Байкера прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суд таксама абавязаў Шаўцова выплаціць пацярпеламу 30 тысяч рублёў у якасці маральнай кампенсацыі.

Паводле даных следства, 18 красавіка мінулага года на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Незалежнасці Шаўцоў, кіруючы матацыклам Suzuki Bandit, наўмысна выехаў на трамвайныя пуці на забараняльны сігнал святлафора, чым заблакаваў рух грамадскага транспарту. Падышоўшы да кіроўцы, супрацоўнік ДАІ запатрабаваў заглушыць рухавік і паказаць дакументы. Матацыкліст паспрабаваў уцячы, пачаў рух на забараняльны сігнал святлафора. Матацыкл выехаў на скрыжаванне, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем інкасатарскай службы Volkswagen Transporter, які рухаўся.

Шаўцоў сваёй віны не прызнаў, у раённым судзе ён настойваў на тым, што спрабаваў прадухіліць ДТЗ, але не змог, бо супрацоўнік ДАІ Уладзімір Таўпінец павіс у яго на рулі. Гэта прывяло да руху матацыкла і наступнага сутыкнення з машынай інкасатараў, сцвярджаў байкер.

Сёння ў Мінгарсудзе калегія па крымінальных справах, разглядаючы гэтую справу ў апеляцыйным парадку, адхіліла ўсе хадайніцтвы абвінавачанага і яго абароны. Шаўцоў прасіў даставіць яго з СІЗА, а абарона — далучыць да матэрыялаў справы заключэнне спецыяліста аб умяшанні супрацоўніка ДАІ ў кіраванне матацыклам, з якога вынікае, што ў момант ДТЗ ім кіравалі два кіроўцы. Суд першай інстанцыі адмовіўся далучыць гэта заключэнне да матэрыялаў справы. Сёння прадстаўнік Генпракуратуры і абаронца пацярпелага заявілі, што гэтае заключэнне не можа быць далучанае да матэрыялаў справы, бо яно дадзенае спецыялістам, а не экспертам. Абарона таксама прасіла адкласці разгляд справы, бо абвінавачваны накіраваў з СІЗА ў суд яшчэ адну апеляцыйную скаргу, якая пакуль не дайшла да суда.

У апеляцыйных скаргах абвінавачаны і яго абаронцы паказваюць, што прысуд раённага суда незаконны і неабгрунтаваны, а высновы не падтрымліваюцца доказамі. Акрамя таго, лічаць яны, суд не даў ацэнку ўмяшанню супрацоўніка ДАІ ў кіраванне матацыклам. Абаронцы ўпэўненыя ў невінаватасці Шаўцова і прасілі яго апраўдаць. Яны таксама звярнулі ўвагу суда, што грамадзянскім адказчыкам па гэтай справе акрамя самога Шаўцова павінна быць ААТ «Белінвестбанк», машына якога збіла і матацыкліста, і міліцыянера. Суд з гэтым не пагадзіўся.

Пасля вынясення рашэння цётка асуджанага спрабавала звярнуцца да суда, заклікаўшы яго «быць смелым і размаўляць са сваім сумленнем», але жанчыне не далі дагаварыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць