Навука і тэхналогіі

velcom плануе пабудаваць першую ў Беларусі сетку для «інтэрнэту рэчаў»

Мабільны аператар velcom працуе над стварэннем першай у краіне сеткі для інтэрнэту рэчаў (IoT — Internet of Things). Новая тэхналогія здольная не толькі павысіць эфектыўнасць кіравання гарадской інфраструктурай, але і дазволіць карыстальнікам дыстанцыйна кіраваць хатнімі прыладамі, паведамілі ў прэс-службе velcom.

Як растлумачылі спецыялісты аператара, для новай сеткі плануецца задзейнічаць вузкую паласу частот у 200 кГц у тым жа дыяпазоне, які зараз выкарыстоўваецца для GSM-сувязі. «Каб запусціць новую сетку, не патрэбны нават дадатковы радыёчастотны рэсурс, — дастаткова толькі ажыццявіць праграмныя налады базавых станцый пад новую тэхналогію», — растлумачылі ў кампаніі.

Аператар гатовы пачаць будаванне новай сеткі сёлета. Пры яе наяўнасці, да прыкладу, у Мінску могуць з'явіцца разумныя паркоўкі: з дапамогай адмысловай праграмы вадзіцель зможа даведацца, ці ёсць вольныя месцы на паркоўцы, на якім узроўні яны знаходзіцца, і ў выпадку неабходнасці забранаваць месца. Прынцып дзеяння такой паркоўкі грунтуецца на працы спецыяльных датчыкаў, якія аператыўна перадаюць інфармацыю на базавую станцыю сувязі. Яшчэ адзін магчымы кірунак — сістэма дыстанцыйнага кантролю хімічнага складу, якасці і ўзроўню вады ў вадаёмах.

У будучыні такая сетка магла б дапамагчы і звычайным абанентам: ужо цяпер прапрацоўваюцца варыянты ўкаранення інтэлектуальных лічыльнікаў электрычнасці, газу, вады, сістэм кіравання ахоўнай і пажарнай сігналізацыяй, сістэмы прасочвання аўтамабіляў, свойскіх жывёл і прадметаў, элементаў інфраструктуры «разумнага горада» (вулічныя ліхтары, кантэйнеры для смецця і г. д.).

«Праз некалькі гадоў інтэрнэт будзе ў кожнай прыладзе — тэлевізар гэта ці пральная машына. Вытворцы ўжо пачынаюць ўкараняць спецыяльныя модулі ў сваю тэхніку, а ў будучыні гэта закране большасць масавых мадэляў», — лічаць у velcom.

Новая сетка, як чакаецца, па ўзроўні пранікнення ў 50 разоў можа перавысіць магчымасці GSM-сувязі. Гэта дазволіла б аднолькава лёгка «мець зносіны» з «разумнымі» прыладамі як на адкрытай мясцовасці, так і ўнутры будынкаў, на цокальных паверхах і ў падвальных памяшканнях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць