Навука і тэхналогіі2121

Чаму сёлета Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе ў Варшаве, а не Каўнасе? Тлумачыць Казакевіч

Сёмы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15—17 верасня ў Варшаве. Усе папярэднія адбываліся ў Каўнасе. Чаму зменена месца? 

Прычыны тры, адказаў каардынатар Кангрэсу Андрэй Казакевіч. 

«Па-першае, у Варшаву ўдасца прыцягнуць новых удзельнікаў з заходніх краін, якія з лагістычных прычын не даязджаюць да Коўна. Па-другое, удасца прасунуць ідэі Кангрэсу ў новых акадэмічных асяродках, каб не было небяспекі замыкання. Па-трэцяе, гэта паспрыяе пошуку новых ідэй і тэмаў. Часам памяняць месца — гэта самы проста варыянт пачаць думаць па-новаму», — адзначае доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч. 

Андрэй Казакевіч.

Традыцыйна на Кангрэсе збіраецца ад 400 да 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, адбываюцца дыскусіі і прэзентацыі. Акрамя таго, на Кангрэсе уручаюцца прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі года.

«Размова не ідзе пра пераезд у Варшаву назаўсёды.

Пакуль мяркуецца правесці Кангрэс там разава, а пасля вярнуцца ў ковенскі ўніверсітэт імя Вітаўта Вялікага. Таксама абмяркоўваецца ідэя кожны год мяняць месца, каб павялічваць адкрытасць і інавацыйнасць. Варшава, Беласток, Вільня, Менск», — кажа Казакевіч.

Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў, а таксама збор намінацый на прэмію Кангрэсу за лепшую навуковую публікацыю будуць праходзіць па 10 сакавіка. Фінальны спіс секцый будзе вызначаны да 20 мая. Папярэдняя праграма Кангрэсу стане вядомая да 15 жніўня.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ўпершыню прайшоў у 2011 годзе. Ініцыятарамі яго правядзення выступілі Інстытут «Палітычная сфера», Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і Універсітэт Вітаўта Вялікага.

Сёлета асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць навучальная ўстановы Collegium Civitas, у якой навучаюцца і беларусы.

«Шмат увагі сёлета будзе надавацца бягучым падзеям у свеце: росту няўстойлівасці, папулізму, радыкалізму, і як гэта ўсё ўплывае і якія выклікі ставіць перад Беларуссю», — сказаў «Нашай Ніве» Казакевіч.

Ці не будзе даражэй дабірацца да Варшавы, чым да Коўна праз Вільню? «У прынцыпе, калі дабірацца праз Гародню ці на аўтобусах, то не атрымліваецца значна даражэй, — кажа Андрэй Казакевіч.

— Акрамя гэтага, Варшава для многіх беларускіх даследчыкаў сама сабой прывабны горад, таму мы не чакаем зніжэння колькасці ўдзельнікаў», — адзначае ён.

Каментары21

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША28

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча20

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць