Грамадства7575

Давыдзька і Якубовіч у «Клубе рэдактараў» жорстка раскрытыкавалі «Белсат»

Вялікая частка перадачы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1» была прысвечаная інфармацыі тэлеканала «Белсат» аб тым, што каля вёскі Шаршуны знойдзеная новая рэзідэнцыя кіраўніка Беларусі.

«Гэта ўсё хлусня! Выдумку «Белсата» абверглі іншыя СМІ. Аказалася, што надзел даўно выкуплены адным расійскім бізнэсоўцам. Але справа зробленая! Больш ста тысяч каментароў на ютубе [мабыць, не каментароў, а праглядаў - «НН»]. І якіх каментароў? Народ усё больш бяднее, а гэты сабе набудаваў. На «Белсаце» нават абвяржэння няма», — сказаў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Пасля гэтых словаў Давыдзька вырашыў папырскаць вакол асвяжальнікам паветра. «Каб не пахла такімі навінамі, такой хлуснёй. Я хачу падарыць «Белсату» гэты балончык, каб пасля кожнага інфармацыйнага ўкіду яны асвяжалі вакол сябе паветра».

«Асадачак застаўся, наўрад ці нехта будзе чытаць абвяржэнне ў іншых СМІ. Да гонару рэсурсу, адыёзнага таксама, «Наша Ніва», яны правялі сваё расследванне і абверглі гэтую інфармацыю. Што тычыцца маёмасці прэзідэнта, нават не прэзідэнта, а Рэспублікі Беларусь. Існуючыя рэзідэнцыі належаць народу. А гэтае нізкае смакаванне», — сказаў Давыдзька.

Рэдактар «Аргументаў і фактаў у Беларусі» Ігар Сакалоў у сваю чаргу казаў пра тое, калі б гэты аб’ект быў больш адкрыты, то такой сітуацыі не ўзнікла б.

«Слова «фэйк» мне не падабаецца, мне падабаецца слова «хлусня». Але «фэйк» прыгожа гучыць, як «гей», — казаў Давыдзька.

«Цяпер шмат гаворыць пра пацяпленне з Еўрапейскім саюзам, з Польшчай. Ёсць сітуацыя, журналісты польскага канала гойсаюць па беларускіх лясах і спрабуюць знайсці сенсацыю, звязаную з прэзідэнтам. Я не магу сабе ўявіць сітуацыі, калі б журналісты БТ наблізіліся да дзяржаўных будынкаў, што знаходзяцца ў мазоўскіх балотах, ці варшаўскіх прадмесцях. Гэта б адразу стала нагодай для размоваў аб абмежаваных інфармацыйным суверэнітэце любой краіны. Чаму польскія, амерыканскія, новазеландскія, ізраільскія журналісты… Прычым неакрэдытаваныя, ніякія гэта не журналісты. Гэта ўжо пераходзіць у юрыдычную сферу, сферу бяспекі, паліцыі», — кажа рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч.

«Мы бачым падбухторванне, немалады недарасль Хашчавацкі піша на «Хартыі», што Лукашэнка рыхтуе сабе месцы, дзе будзе хавацца, калі народ выйдзе на вуліцы. Зноў мне хочацца пацягнуцца па асвяжальнік», — не сунімаўся Давыдзька.

Каментары75

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць