Грамадства5757

Лукашэнка пра Кныровіча: «Злодзей павінен сядзець у турме»

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў затрыманне бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Кныровіч.

Размаўляючы з прадстаўнікамі мясцовай улады, кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзей. У гэтай сувязі ён пракаментаваў інфармацыю аб затрыманні вядомага бізнэсоўца і блогера, заснавальніка групы кампаній «СарматТэрма-Інжынірынг» Аляксандра Кныровіча.

«Гэтае пытанне было на кантролі, і я даручыў без усялякіх адтэрміновак і боязі раскруціць яго. Як акунуліся — там сотні тысяч даляраў круцяцца. Выявілі ўсю цёмную бухгалтэрыю. Самае галоўнае, ён жа цяпер плачацца аб памілаванні, гатовы кампенсаваць шкоду, прызнаўшы сваю віну. Спагады да жулікаў ніякай не будзе. Злодзей павінен сядзець у турме — вось такую рэзалюцыю я наклаў на даклад старшыні Камітэта дзяржбяспекі. Усе, хто да гэтага датычны, будуць сядзець», — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што таксама неабходна вывучыць працу кіраўнікоў раёнаў, дзе здзяйсняюцца такія злачынствы. «Чаму яны дапусцілі? Чаму яны закуплялі прадукцыю па завышаных цэнах? — задаў пытанне ён. — Сутнасць гэтага злачынства: куплялі для ЖКГ прадукцыю па завышаных цэнах, гэтую завышаную цану дзялілі паміж тымі, хто купляў, хто быў пасярэднікам. Павязалі дзясяткі людзей хабарамі. Адкрывалі рахункі ў Расіі, Літве, Латвіі. Туды гналі грошы, адтуль чамаданамі вывозілі або на картцы і дзялілі тут. Цэлая злачынная схема. Якая тут можа быць ласка да гэтых людзей, якое памілаванне?»

Лукашэнка звярнуў увагу кіраўнікоў на недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзей. «Вы тварам да твару з народам. Наш народ самы справядлівы. Нашы людзі ўбачаць усё, таму не падстаўляйцеся. Калі вы нават падумалі нешта — гэта з часам будзе вядома: такое у нас грамадства — з абвостраным пачуццём справядлівасці. Таму я вас прашу: не чапайце чужое, асабліва дзяржаўнае, — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэта сур'ёзнае пытанне. Тут я ніколі не адступлю».

* * *

Па версіі КДБ, з 2014 года прадстаўнікі кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» забяспечвалі правядзенне заказных біржавых таргоў для рэалізацыі дарагой прадукцыі. Шляхам змовы і подкупу кіраўнікоў і службовых асоб прадпрыемстваў ЖКГ і арганізацый энергетыкі зламыснікі арганізоўвалі ценявыя тэндары. Пры гэтым сумы «адкатаў» закладваліся фірмай у сабекошт прадукцыі, завышаная цана якой улічвалася пры фармаванні камунальных тарыфаў. Гэта значыць фактычна прыбытак камерсантаў і хабары службовых асоб аплачваліся за кошт насельніцтва. За два апошнія гады фірма «СарматТэрма-Інжынірынг» такім крымінальным шляхам паставіла дзяржструктурам труб на 90 млн рублёў.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць