Культура

26 ліпеня ўсталююць помнік на магіле Сыса

А ў аўторак некалькі сяброў паэта зьбіралі пад Менскам камяні.

Помнік Анатолю Сысу гатовы. Ранкам 23‑га ліпеня яго забралі з мастацкага камбінату ў Мінску і выправілі на Радзіму паэта ў Гарошкаў.

Там яго ўсталююць у суботу. А ў аўторак некалькі сяброў Сыса збіралі пад Мінскам камяні.

Апавядае Эдуард Акулін:

‑ Трэба было сабраць валуны, каб умураваць іх пад помнік. На жаль, мала хто адгукнуўся і збіралі гэтыя камяні ўтрох — я, Алесь Наварыч і Генік Лойка. Сёння валуны і помнік ужо па дарозе на Гарошкаў. Але ўсталяванне адбудзецца пазней, трэба яшчэ забетаніраваць усё ды пачакаць пакуль схопіцца бетон. Думаю, што ў суботу будзем ставіць сам помнік на падмурак, на магілу.

Конкурс на лепшы праект помніка Анатолю Сысу быў абвешчаны летась. Лепшай была прызнаная ідэя скульптара Генадзя Лойкі, але бракавала грошай на яго рэалізацыю. Збор сродкаў абвесціў Саюз беларускіх пісьменнікаў, моцна дапамаглі беларускія рок‑музыкі. У лістападзе 2007 году ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшоў дабрачынны канцэрт, усе сабраныя грошы на ім былі перададзеныя на помнік.

Яго аўтар Генік Лойка імкнуўся паспець скончыць працу да траўня гэтага году — да трэцяй гадавіны з дня смерці паэта. Але прыпазніўся на некалькі месяцаў.

‑ Такая ўжо мая натура, вельмі марудна раблю. Прыспешыць аніяк не магу. Ведаю, што можна хутчэй, але даруйце — так выходзіць.

Увечары 23 ліпеня Генік Лойка ўжо будзе ў Гарошкаве, каб падрыхтаваць усё да ўсталявання помніка. Скульптар апавядае, як выглядае яго праца.

‑ Форма каменя, як паганскі крыж, нібы абскубаны часам. Ззаду адпаліраваная паверхня, на якой напісаныя вершы Анатоля, спераду партрэт з надпісам унізе «Сыс» і пазнакай датаў жыцця.

Афіцыйнае адкрыццё помніка Анатоля Сыса плануецца прымеркаваць да дня народзінаў паэта і свята паэзіі ў Гарошкаве. 26 кастрычніка гэтага году беларускаму паэту споўнілася б 49 год.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць