Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 13 сакавіка былі асуджаныя Віктар Рубцоў і Максім Філіповіч. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, які адбыўся ў Гомелі 19 лютага.
Віктар Рубцоў атрымаў 14 сутак арышту.
Максім Філіповіч — 13 сутак. Яго самога на судзе не было. Сувязі зь ім няма. 11 сакавіка падчас акцыі пратэсту ў Пінску Максіма Філіповіча спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным.
Увечары 13 сакавіка ён выйшаў на сувязь, паведаміўшы, што ў вёсцы яго бацькоў (в. Каранёўка, вул. Лясная, Гомельскі район) дзяжураць «ціхары».
Філіповіча затрымалі 13 сакавіка каля 21.00. Ён знаходзіўся ў вёсцы Каранёўка Гомельскага раёна. Мужчыну затрымлівалі супрацоўнікі АМАПа, яго даставяць у СІЗА на вул. Міжгародняя, распавёў TUT.BY прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. У бліжэйшы час плануецца арганізаваць візіт адваката.
Разгляд аналагічных пратаколаў у дачыненні да яшчэ некалькіх гомельскіх актывістаў плануецца 17 сакавіка.
11 сакавіка Філіповіч здымаў акцыю пратэсту ў Пінску (Брэсцкая вобласць). Блогера спрабавалі затрымаць невядомыя, але за яго заступіліся ўдзельнікі мерапрыемства.
33-гадовы блогер з Гомеля Максім Філіповіч стаў вядомы пасля актыўнага асуджэння «дармаедскага» дэкрэта № 3, ахвярай якога стаў ён сам
У Пінску жыхары горада правялі Філіповіча да вакзала, каб той пазбег затрымання, фота Мікіты Недаверкава
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)