Грамадства162162

ВІДЭА, як у Мінску ціхары хапаюць моладзь пасля дазволенага шэсця

Пасля «Маршу недармаедаў» у Мінску затрымалі актывістаў анархісцкага руху — у транспарце па дарозе з акцыі.

Адзначым, што ў часе шэсця яны ўвесь час былі на вачах у журналістаў і нічога не парушалі. Анархісты з барабанамі былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі. Яны ладзілі вясёлыя музычныя перформансы. На вачах у дэманстрантаў пасля шэсця яны селі ў тралейбус, аднак з'ехалі недалёка.

На прыпынку насупраць казіно «Белая вежа» па вуліцы Максіма Багдановіча людзі ў цывільным пачалі ўрывацца ў тралейбус, брутальна выцягваць актывістаў, распылілі слёзацечны газ. 

Жыхар Мінска Пятро Маркелаў стрыміў відэа затрымання — затрымалі і яго.

А на наступным відэа вы можаце бачыць, як жанчыны на прыпынку спрабуюць абараніць юнакоў ад ціхароў:

«Скаціна, за што б'еш? Фашысты недабітыя! За нашы падаткі!» — крычаць на ціхароў жанчыны на прыпынку, але марна.

Затрыманні адбыліся і пасля мітынгаў у Гродне і Магілёве. Вось жудаснае відэа збіцця дэманстранта асобамі ў цывільным у Магілёве:

Пятро Маркелаў сцвярджае, што балончыкі з-пад газу, які распылялі ў аўтобусе, пазней невядомыя падкінулі анархістам.

Сярод затрыманых — дзяўчаты, чые імёны вядомыя: Яўгенія Пракопчык, Алена Дубовік, Юлія Філіпава і Марына Дубіна, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы. Яны дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёна. Па неўдакладненых звестках, агулам у Мінску затрымана каля 40 юнакоў, сярод іх і стрымер Пятро Маркелаў.

Паведамляецца, што каля паловы на дзявятую да РУУСа Цэнтральнага раёна пад'ехала машына «хуткай дапамогі». Паводле наяўных звестак, затрыманых моцна збівалі. 

Каля 22:30 ля РУУСа сабраліся бацькі затрыманых. Ім адмаўляюцца паведаміць, ці тут іх дзеці. 

Каментары162

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць