
Грамадзяніна Беларусі, шэф-рэдактара агенцтва «Рэгнум» Юрыя Баранчыка, затрыманага ў Маскве ноччу 15 сакавіка па запыце Следчага камітэта Беларусі па справе «прарасійскіх калумністаў», не будуць арыштоўваць, паведамляе «Рэгнум» са спасылкай на адваката.
Па словах адваката, суд прызнаў неабгрунтаванымі аргументы абвінавачвання (Следчага камітэта Беларусі), які абвесціў ў вышук па артыкуле аб распальванні міжнацыянальнай варожасці Юрыя Баранчыка.
У судзе ўдакладнілі, што з пастановы аб завядзенні крымінальнай справы не канкрэтызавана дзеянне, учыненае Баранчыкам, не раскрыты яго аб'ектыўны бок, што пазбаўляе суд магчымасці ўсталяваць, ці патрабуюць названыя дзеянні крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Расіі.
Баранчыка адпусцяць пасля заканчэння тэрміну затрымання.
Раней Баранчык звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай аб прадастаўленні палітычнага прытулку.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары