Аляксандр Лукашэнка зробіць 21 сакавіка рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну з пачатку года, гатоўнасцю вобласці да веснавых палявых работ.
Кіраўніка краіны праінфармуюць аб выкананні яго даручэнняў па развіцці свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», прыцягненню замежных інвестыцый і іх ролі ў развіцці рэгіёну, а таксама па стварэнню ў рэспубліцы ўмоў для прыцягнення ўнутраных і знешніх інвестыцый і па развіцці СЭЗ.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае прадпрыемства «Кронаспан АСБ».
Каментары