Грамадства44

Ці будзе 25 Cакавіка адключаны інтэрнэт?

Ці 25 сакавіка ў Беларусі будзе заблакаваны доступ да сацыяльных сетак і інтэрнэт-старонак? 

Тэхнічная магчымасць для такога ва ўладаў ёсць. Ці прынятае такое рашэнне, вядома толькі вузкаму колу людзей, прысутнаму на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 23 сакавіка.

Нагадаем, што лідары пратэстаў, у тым ліку Мікалай Статкевіч, заклікалі на Дзень Волі правесці ў Мінску дэманстрацыю супраць эканамічнай палітыкі ўладаў. Адміністрацыя горада шэсце не дазволіла, але масавы збор народу ўсё адно чакаецца.

Блакаванне асобных сайтаў ці нават гмэйла і фэйсбука ўжо здаралася ў мінулыя гады падчас вялікіх дэманстрацый пратэсту. Такое ў той ці іншай форме адбывалася ў 2001, 2004, 2006, 2010 і 2014 гадах.

Спосабы блакавання сайтаў былі рознымі, ад ддос-атак да адключэння адраса размешчанага ў Беларусі сайта. Неаднолькавым быў і поспех гэтых мерапрыемстваў. Здаецца, улады баяліся, каб пратэстоўцы не каардынавалі сваіх дзеянняў праз інтэрнэт, а таксама імкнуліся абмежаваць распаўсюд фота і відэа з Мінска, якія абвяргаюць стэрэатыпы аб усеагульнай падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі.

Праўда, у тыя гады інтэрнэт не адыгрываў такой важнай ролі ў жыцці людзей. Перакрыццё сеціва сёння было б заўважанае нашмат большай колькасцю людзей і нанесла б большую эканамічную шкоду прадпрыемствам краіны.

У той жа час блочыць асобныя навінныя рэсурсы не мае вялікага сэнсу ва ўмовах існавання сацыяльных сетак, бо інфармацыя праз іх разыходзіцца імгненна, у тым ліку і жывыя відэастрымы.

Важна не паддавацца істэрыі: доступ да інтэрнэту ці заблочаных сайтаў заўсёды вяртаецца неўзабаве пасля сканчэння дэманстрацыі.

Дзе шукаць навіны ў выпадку блакавання сайтаў 25 Сакавіка

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць