Грамадства2727

Збітыя на Дзень Волі: У актрысы Свабоднага тэатра, меркавана, пералом косткі чэрапа

Актрыса Свабоднага тэатра Яна Русакевіч знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі. Падчас акцыі дзяўчына атрымала дубінкай па галаве, мяркуецца, што ў яе пералом косткі чэрапа.

«Я спазнілася на акцыю і прыехала не туды, дзе дамаўляліся з сябрамі. Пакуль чакала, здымала ўсё на тэлефон. Пасля з двух бакоў падбеглі амапаўцы, якія пачалі хапаць людзей. Мяне схапілі і пацягнулі ў аўтазак», — распавяла актрыса журналістам «НН».

Я ім сказала, што я не хачу, каб яны мяне цягнулі і працягвала здымаць на відэа. Пасля я нават не зразумела, што мяне ўдарылі. Далей памятаю, што падышлі сябры і журналісты тэлеканала «Дождь». Яны паднялі мяне, я іх абняла і пайшлі ў бок філармоніі. Калі мы дайшлі, мне патэлефанавалі сябры і паведамілі, што некаторых з іх ужо забралі. Я адправілася ў галерэю «Ў», дзе мяне чакалі знаёмыя».

У галерэі дзяўчыне стала блага і яна адправілася на таксі дадому. Па дарозе Яну званітавала і яна згубіла прытомнасць. Разбудзіў дзяўчыну кіроўца па прыездзе дамоў.

Дома Яне стала горш і яна выклікала хуткую дапамогу. Дзяўчыну шпіталізавалі і пасля тамаграфіі здымак паказаў магчымую расколіну косткі чэрапа. Дактары вырашылі зрабіць паўторны здымак для пацверджання дыягназу.

«Спачатку яны хацелі адразу везці мяне на аперацыю. На тамаграфіі ёсць нейкая паласа, але магчыма гэта нейкі шум. Сёння доктар прыйшоў да мяне і сказаў, каб я адпачывала, а мне будуць калоць лекі», — кажа Яна.

У бальніцу хуткай дапамогі прыехала міліцыя, якія пачалі фіксаваць пабоі. Са словаў Яны, па факце збіцця была заведзена крымінальная справа. 

На дадзены момант у дзяўчыны страсенне галаўнога мозгу, праводзіцца лячэнне. Яна будзе знаходзіцца ў бальніцы да высвятлення канчатковага дыягназу і далейшага лячэння.

Яна Русакевіч. Фота BroadwayWorld.com

Яна Русакевіч скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Пэўны час грала ў Нацыянальным тэатры імя Я.Купалы, зараз з'яўляецца актрысай Свабоднага тэатра.

Каментары27

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць