Музыка11

CherryVata запісаў сваю першую песню па-беларуску

Гурт, які можна назваць клясыкамі беларускай электроннай сцэны, прэзэнтуе на Tuzin.fm першы ў сваёй 14-гадовай гісторыі беларускамоўны рэліз — самотнік «Вясна».

Сымбалічна, што для беларускамоўнага дэбюту гурту была абраная самая першая песьня «Весна», якая першапачаткова была напісаная па-расейску. «Гэта знакавая для нас кампазыцыя, якая была запісаная на самым пачатку, у 2003 годзе. Мы даўно хацелі перазапісаць яе на беларускай мове і ў актуальным гучаньні», — кажа з нагоды прэм’еры на Tuzin.fmзаснавальнік CherryVata Зьміцер Літвіновіч. Музыка апавядае, што для таго, каб стварыць у трэку адмысловы вясновы настрой, ён хадзіў і запісваў навакольныя гукі — падзеньне кропляў, шум ручаю. Пры гэтым па гучаньню песьня выйшла даволі жорсткай. Лідэр каманды кажа, што ў «Вясьне» яны імкнуліся з аднаго боку захаваць свой фірмовы почырк, але пры гэтым засьведчыць сваю адкрытасьць да экспэрымэнтаў і жаданьне зьмешваць розныя стылі і традыцыі.

«Вясну» выканала вакалістка Кацярына Штырц, якая прыйшла ў гурт пазалетась. «Я ня маю беларускіх каранёў, але мне хочацца выказаць павагу да беларускай культуры, таму я вельмі старалася перадаць усю пекнату мовы», — кажа Каця. Для яе гэта ўжо другі беларускамоўны трэк — CherryVata у дуэце з Vuraj запісалі для навагодняга праекту Tuzin.fm і тэлеканалу «Корпус» магічны трэк «Шчодры вечар».

Цяпер CherryVata працуе над сваім трэцім альбомам «Daybreak». Яго рэліз мае адбыцца ў другой палове красавіка, а 29 красавіка гурт дае сольны канцэрт у культурным цэнтры «Корпус».

Падтрымаць музыкаў, зрабіць перадзамову іх альбому ды набыць квіткі на прэзэнтацыю можна на іх старонцы на Ulej.by. Увага! Краўдфандынгавая кампанія сканчаецца заўтра.

«Вясна» возьме ўдзел у 10-м туры нашага аўдыёчарту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа19

У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых ВІДЭА

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі2

У Гродне кіраўніца школьнай апякунскай рады забрала сабе больш за 3600 рублёў унёскаў1

Першая замежная авіякампанія спыніла палёты ў Расію пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку ў небе

Маці паскардзілася на траўмы 5‑гадовага сына ў псіхіятрычнай бальніцы Гомеля. Што адказалі дактары5

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць