Складскія памяшканні ў раёне завода «Віцязь» гараць у Віцебску.
«Літаральна паўгадзіны таму паступіў званок у цэнтральнае аператыўнае ўпраўленне аб тым, што гарыць пенапласт у памяшканнях у раёне тэлезавода. На месца здарэння выехалі падраздзялення МНС», — растлумачылі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Абставіны пажару пакуль не паведамляюцца, як невядомы дакладна і аб'ект узгарання.

Каментары