Грамадства4646

Euromonitor International: Руская мова страціла пазіцыі ва ўсім былым СССР, толькі Беларусь імкліва русіфікуецца

За апошнія 20 гадоў расейская мова страціла пазыцыі ў большасьці краінаў былога СССР, піша брытанскае выданьне Financial Times, спасылаючыся на інфармацыю зь перапісаў насельніцтва і дасьледаваньняў ААН, скамбінаваную дасьледчай групай Euromonitor International.

Паводле гэтай інфармацыі, найбольшае падзеньне адбылося ў Казахстане — у 2016 годзе 20.7% насельніцтва ў гэтай краіне сказалі, што звычайна размаўляюць дома па-расейску, а ў 1994 годзе гэтая лічба была 33.7%.

У Эстоніі і Латвіі за гэты ж час адбылося падзеньне прыкладна на 10 працэнтных пунктаў. Таксама падзеньне адбылося і ў іншых чатырох краінах, ахопленых дасьледаваньнем, — Грузіі, Літве, Туркмэністане і Ўкраіне. І толькі ў Беларусі за гэты час пазыцыі расейскай мовы, паводле дасьледчыкаў, значна ўзмацніліся — у 1994 годзе 49.6% назвалі расейскую сваёй асноўнай мовай, а ў 2016 годзе гэтая лічба вырасла да 71%.

Ня трапілі ў дасьледаваньне Азэрбайджан, Армэнія, Кіргізстан, Малдова, Таджыкістан, Узбэкістан і сама Расея.

Працэнт насельніцтва, які назваў сваёй асноўнай мовай расейскую (Інфармацыя зь перапісаў насельніцтва і дасьледаваньняў ААН, скамбінаваная дасьледчай групай Euromonitor International)

Краіна 1994 год 2016 год
Беларусь 49.6 71
Латвія 40.5 29.8
Украіна 33.9 24.4
Эстонія 33.3 23.4
Казахстан 33.7 20.7
Літва 10.4 7.2
Туркмэністан 10.8 5.4
Грузія 6.4 1.1

Каментары46

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота2

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

Сербскія ўлады заявілі, што каля газаправода з расійскім газам знайшлі магутную выбухоўку7

Ад афіцыянткі да сэкс-інфарматаркі: гісторыя ўкраінскай дзяўчыны з акупаванай тэрыторыі6

На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі263

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць