У Кіеве 7 мая прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця «Еўрабачання-2017». Дэлегацыі 42 краін-удзельніц прайшлі па чырвонай дарожцы, прадэманстраваўшы свае ўборы. Напярэдадні да ўкраінцаў звярнуўся прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка.

Ён пажадаў украінцам адчуць сябе народнымі дыпламатамі ў дні правядзення песеннага конкурсу. Парашэнка падкрэсліў, што Украіна значна пазней за іншыя краіны далучылася да гэтага конкурсу, але ўжо ў другі раз прымае «Еўрабачанне» у сябе. На думку прэзідэнта, якая б краіна ні выйграла конкурс, ён стане урачыстасцю еўрапейскіх каштоўнасцяў, еўрапейскага адзінства і салідарнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На цырымоніі адкрыцця гасцей віталі першая лэдзі Украіны Марына Парашэнка і мэр Кіева Віталь Клічко. На канцэрце выступілі Джамала, Алег Скрыпка, гурт «Друга Рыка», Руслана ў суправаджэнні Нацыянальнага аркестра народных інструментаў Украіны, перадае 112.ua.
Беларускія ўдзельнікі «Еўрабачання» Naviband выступяць падчас другога паўфіналу 11 мая. Яны спяюць па-беларуску песню «Гісторыя майго жыцця».
-
Як K-pop, толькі B-pop — спявачка Паліна Дабравольская запісала новы альбом на беларускай і польскай мовах
-
«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў
-
Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах
Каментары