Грамадства2121

На сайце «Гродзенскай праўды» на здымку зафоташопілі ікону Хрыста ФОТАФАКТ

Савецкага саюза даўно няма і царква жыве свабодна, але ў Гродне адбылася «містычная» сітуацыя ў духу самых цёмных гадоў «ваяўнічага атэізму». З фатаграфіі на сайце абласной газеты «Гродзенская праўда» знікла ікона Хрыста, пры гэтым на іншых фота ў гэтым жа матэрыяле ікону відаць. Хтосьці добра папрацаваў у фоташопе, вось толькі для чаго?

Фота зроблена 6 траўня падчас пасадкі алеі «Сирень Победы» недалёка ад Каложскай царквы. У акцыі ўдзельнічалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, ветэраны, школьнікі і прадстаўнікі царквы.

Усё праходзіла побач з парафіяльным цэнтрам, дзе над уваходам пастаянна вісіць ікона Хрыста. Удзельнікі фатаграфаваліся на фоне будынка, і ў матэрыялах Hrodna.life і «Гродзенскай праўды» ікону добра відаць. Акрамя адной, загалоўнай фатаграфіі «ГП». На ёй ікона знікла, і гэта выклікала абурэнне ў вернікаў, прадстаўнікоў царквы і савета ветэранаў.

Адфоташоплены здымак перадрукавалі раённыя газеты.

«Мы, удзельнікі ўрачыстага мітынгу ў Каложскім парку, былі вельмі абураныя, здзіўлены і заклапочаныя тым, што на фота, апублікаваным на сайце газеты «Гродзенская Праўда» ад 06.05.2017 года, адсутнічае ікона Хрыста. Падобныя скажэнні рэчаіснасці падрываюць аўтарытэт СМІ», — напісаў у газету старшыня ветэранскай арганізацыі пры ЖЭС-5 Пісараў В.А.

Ліст ветэранаў

«Адышлі ў нябыт гады, калі гэта практыкавалася. Сучасная праваслаўная царква актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці краіны, клапоціцца аб патрыятычным выхаванні моладзі, прывiваючы людзям любоў і павагу адзін да аднаго, нясе словы Праўды.

Хацелася б ведаць, ад каго зыходзіла ініцыятыва замаляваць на фота ікону і ў імя чаго?» — пытаецца ветэран.

У матэрыяле Hrodna.life iкона выразна бачная

Настаяцель Каложскай царквы Аляксандр Балоннікаў таксама здзіўлены: чаму такое адбылося, бо ён, як і ўсе, удзельнічаў у пасадцы алеі і нічога перадузятага не назіраў.

«Калі мне пра гэта сказалі людзі, якія чытаюць «Гродзенскую праўду», я быў здзіўлены. Хочацца верыць, што гэта непаразуменне. І калі гэта сапраўды так, то мы спадзяёмся, што рэдакцыя «ГП» выправіць гэтую тэхнічную недакладнасць».

Навіну з фотаздымкамі перадрукавалі некалькі раённых газет і сайт Гродзенскага гарвыканкама. Так па сетцы распаўсюдзілася «Гродзенская няпраўда».

Здымак, на якім знікла ікона, на сайце гарвыканкама.

Пасля шматлікіх скаргаў у рэдакцыю газеты галоўную фатаграфію памянялі. Цяпер на ёй прысутнічае ікона. Але на сайтах, што зрабілі перадрукі, фатаграфія застаецца старой.

Каментары21

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць