Свет2626

У Мексіцы збілі да непрытомнасці «рускага нацы-лорда»

У мексіканскім курортным горадзе Канкун мясцовыя жыхары напалі на расіяніна Аляксея Макеева, які здымаў і выкладваў на YouTube відэа, на якіх беспадстаўна абражаў і прыніжаў гараджан. Паводле мясцовага выдання Quequi, каля дома, дзе пражывае Макееў, сабраліся каля 400 чалавек, узброеных палкамі, камянямі і мачэтэ.

«Пацыент даўно вядомы і не толькі ў Мексіцы. Чалавек прадстаўляе відавочную небяспеку для грамадства і тое, што яму ўдалося выжыць пасля нападу, вялікая ўдача. Вельмі спадзяюся, яго будуць судзіць і надоўга ізалююць», — піша вядомы расійскі блогер Ілля Варламаў.

Макееў здымаў у Канкуне відэаблог, у якім правакаваў і без прычыны абражаў гараджанаў. Звычайна ў кадры была таксама паперка са свастыкай. Мясцовыя СМІ называюць Макеева «рускім нацы-лордам» (Lord Ruso Nazi).

Падчас нападу Макееў спачатку замкнуўся дома, а калі дзверы выбілі, уцёк на дах. У выніку расіяніна збілі да страты прытомнасці, ён быў дастаўлены ў бальніцу. Паводле Quequi, аднаго з нападнікаў, 19-гадовага Карласа Эдуарда, які першым зайшоў да яго ў дом, Макееў некалькі разоў ударыў нажом. Ад атрыманых раненняў Эдуарда памёр у бальніцы. Расіянін Аляксандр Талмачоў, які жыве ў Канкуне, распавёў РІА «Навіны», што Макееў «страляў, два стрэлы ў грудзі прыйшліся (мексіканцу), невядома, выжыў той ці не».

Відэа нападу на Макеева:

У 2013 годзе Макееў трапіў у зводкі расійскіх навін пасля таго, як нападаў на дзяцей і пенсіянераў у падмаскоўнай Электрасталі і здымаў гэта на відэа. «Мужчына знаходзіцца на ўліку ў аддзяленні аказання псіхіятрычнай дапамогі, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства», - паведамілі ў ГУ МУС Расіі па Маскоўскай вобласці 2 красавіка 2013 года.

Макееў жыве ў Канкуне з 2015 года і працуе інструктарам па дайвінгу ў мясцовай кампаніі. У мінулым годзе яго затрымлівалі супрацоўнікі паліцыі.

Мясцовыя жыхары стварылі петыцыю з патрабаваннем дэпартаваць «нацы-лорда» і праверыць, наколькі законна ім атрыманы від на жыхарства ў Мексіцы, які Макееў пастаянна паказвае ў сваіх відэа разам з нацысцкай свастыкай — мексіканскія каментатары даведаліся пра мінулае расіяніна і ўпэўненыя ў тым, што чалавека з падобнай «гісторыяй» не варта было пускаць у краіну.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць