Свет11

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі

Амерыканцы выбіраюць увесь склад Палаты прадстаўнікоў (435 кангрэсменаў), а таксама 35 са 100 сенатараў. Акрамя таго, выбаршчыкі галасуюць за прадстаўнікоў мясцовых уладаў.

Фота: Al Drago / Bloomberg via Getty Images 

У многіх штатах праходзяць выбары губернатараў, генеральных пракурораў, заканадаўчых органаў штатаў і мясцовых службовых асоб, паведамляе Радыё Свабода.

Першыя пункты для галасавання на ўсходнім узбярэжжы ЗША адкрыюцца 13:00 паводле Мінска (5:00 паводле мясцовага часу) ў паўночным штаце Вермонт. Яшчэ праз гадзіну выбаршчыкі прыйдуць на ўчасткі ў Нью-Джэрсі, Вірджыніі, Канектыкуце і Кентукі.

Першыя ўчасткі пачнуць закрывацца ў 18:00 паводле мясцовага часу (02:00 4 лістапада па Мінску) у штатах Індыяна і Кентукі.

Усяго ў ЗША зарэгістравана больш за 210 мільёнаў выбаршчыкаў. Больш за 50 мільёнаў з іх ужо прагаласавалі датэрмінова. Такая магчымасць прадугледжана ў 47 штатах і акрузе Калумбія. Яны могуць аддаць свой голас на спецыяльных выбарчых участках або па пошце.

Амерыканскія вайскоўцы і грамадзяне, якія знаходзяцца за межамі краіны, таксама дасылалі свае бюлетэні загадзя. Напрыклад, такім чынам прагаласаваў Папа Рымскі Леў XIV, які з'яўляецца грамадзянінам ЗША і мае імя Роберт Фрэнсіс Прэвост. Ён зарэгістраваны як выбаршчык у мястэчку Нью-Ленакс (штат Ілінойс, непадалёк ад Чыкага), дзе нарадзіўся і вырас.

Цяпер Рэспубліканская партыя мае большасць у абедзвюх палатах Кангрэса: 53 месцы са 100 у Сенаце і 218 месцаў з 435 у Палаце прадстаўнікоў.

Апублікаваныя напярэдадні галасавання вынікі апытанняў сведчаць, што дэмакраты амаль напэўна могуць атрымаць большасць у Палаце прадстаўнікоў і з высокай верагоднасцю — у Сенаце.

У нядзелю, 1 лістапада, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, заявіў, што ў выпадку перамогі дэмакратаў стане «містэрам Вета». Ён таксама сказаў, што пастаянныя вета змогуць прымусіць кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі «заключыць пагадненне» з прэзідэнтам.

Палата прадстаўнікоў адыгрывае важную ролю ў зацвярджэнні бюджэту і ініцыяванні імпічменту, а Сенат зацвярджае кандыдатуры на ключавыя дзяржаўныя пасады, у тым ліку суддзяў, і ратыфікуе міжнародныя дамовы.

Першыя вынікі чакаюцца пасля закрыцця выбарчых участкаў увечары 3 лістапада. Канчатковае размеркаванне месцаў у Кангрэсе можа стаць вядомым не адразу, паколькі ў штатах дзейнічаюць розныя правілы падліку бюлетэняў.

Паводле звестак урада ЗША, на прамежкавых выбарах 2022 года прагаласавалі каля 46% выбаршчыкаў.

Каментары1

  • Never again
    03.11.2026
    Дай Гасподзь здароўя і трываласці Прэзідэнту Трампу. Каб ніколі зноў не вярнуліся гэтыя цемрашальскія часы з Юсэйдамі. Толькі пачало ўсё наладжвацца!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць