Французскія праграмісты знайшлі магчымасць разблакаваць камп'ютары, заражаныя вірусам WannaCry.
Стваральнікі WannaCry заразілі больш чым 300 тысяч камп'ютараў у 150 краінах і патрабуюць ад ахвяр выплаціць ім ад $300 да $600 на працягу тыдня.
Каманды праграмістаў у розных краінах працуюць над пошукам уратавання для гэтых кампоў. Пакуль поспеху дасягнулі толькі французы, і то абмежаванага. Іх спосаб працуе толькі ў выпадку, калі кампы не перагружаліся пасля заражэння і калі ахвяры скарыстаюцца спосабам да таго, як WannaCry канчаткова заблакуе іх файлы.
Французская Quarks Lab апублікавала тэарэтычную методыку расшыфроўкі файлаў WannaCry, а іх суайчыннікі з Delpy перанеслі гэтую методыку на практыку.
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Каментары