Грамадства33

Green City у Каменнай Горцы адкрыецца 26 мая

На 26 мая намечанае адкрыццё буйнога гандлёвага цэнтра ў Каменнай Горцы. У 13.00 расчыніць свае дзверы гіпермаркет Green у складзе комплексу Green City. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў кампаніі «Грын Розніца», якая кіруе сеткай Green.

Першай заяўленай да адкрыцця прадуктовай пляцоўкай у Green City быў гіпермаркет Premia. У пачатку 2015 года яго замяніў «Гіпа». Год таму ў ім канчаткова прапісаўся Green.

Гандлёвыя плошчы новага гіпермаркета (сёмага па ліку ў сеткі) складуць 6,3 тыс. кв. м. Будзе працаваць 35 кас. На адкрыцці пакупнікоў чакае забаўляльная праграма.

Гіпермаркет у Каменнай Горцы будзе самым вялікім у сетцы Green. Адпаведна, і асартымент абяцаюць больш шырокі, чым у іншых гіпермаркетах.

Гіпермаркет стане першым аб'ектам, які адкрыецца ў гандлёвым цэнтры Green City. Рыхтуецца да адкрыцця зона буцікоў, рэстараны і дзіцячы забаўляльны цэнтр.

Будаўніцтва гандлёва-адміністрацыйнага комплексу агульнай плошчай 83 тысячы квадратных метраў пачалося на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына 5 гадоў таму. У студзені 2015 года быў здадзены ў эксплуатацыю 22-павярховы будынак, якое ўключае гасцініцу, офісныя памяшканні, фітнес-клуб, кафэ. А вось увод у строй гандлёвага комплексу ўвесь час адкладаўся.

Праект рэалізоўвала кампанія «Еўрастэпгруп», створаная на базе расійскага капіталу, гаварылася на яе сайце. Заснавальнікамі кампаніі выступалі смаленская «Еўрастэп» Мікалая Іваноўскага і беларускі Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Аб'ём інвестыцый у Green City перавысіў 110 млн даляраў. У пачатку гэтага года інфармаваныя суразмоўцы казалі пра тое, што Green City адышоў акцыянерам «Тэхнабанка».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць