Праблемы з доступам у інтэрнэт магчымыя ў Мінску і Мінскай вобласці ноччу 1 чэрвеня
«Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт у Мінску і Мінскай вобласці ноччу 1 чэрвеня.
З 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя працы на сеткі перадачы дадзеных горада Мінска, Мінскага раёна і Мінскай вобласці.
Падчас работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы. Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных службаў магчымы па мабільнай сувязі.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары