Трое жыхароў Іўеўскага раёна распрацавалі цэлы план, каб выкрасці маёмасць прадпрыемства, на якім працуюць, піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Жанчына-аператар 1977 года нараджэння, трактарыст 1976 года нараджэння і 23-гадовы аўтаслесар ноччу 17 мая пад'ехалі на машыне да ахоўнай тэрыторыі свінакомплекса, схапілі 8 свінак ды з'ехалі.
Каб не рабіць некалькі заходаў, бралі ў рукі, хто па два, хто па тры парасючкі, удакладняе прэс-служба.
Асобы зламыснікаў высветленыя. Паколькі шкода, прычыненая прадпрыемству, склала больш за 10 базавых велічынь (230 рублёў), распачата крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
Каментары